23 красавiка 2024, aўторак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На НТВ выйшаў «Хросны бацька-3» (Поўнае відэа)

225
На НТВ выйшаў «Хросны бацька-3» (Поўнае відэа)

Расейскі тэлеканал НТВ паказаў 15 жніўня трэцюю частку скандальнага фільма «Хросны бацька».

У чарговай серыі фільма распавядаецца пра бізнэс сям'і Аляксандра Лукашэнкі. Інтэрв'ю даюць былы начальнік Упраўлення МУС па барацьбе з карупцыяй Вячаслаў Дудкін, які ўцёк з Беларусі, дэпартаваны расейскі прадпрымальнік Алан Пліеў, намеснік дырэктара Інстытута краінаў СНД, чалец Савета па нацыянальнай стратэгіі Уладзімір Жарыхін, былы супрацоўнік пракуратуры і праваабаронца Алег Воўчак і іншыя.

У фільме прыводзіцца вытрымкі з заключэння псіхіятра Дзмітрыя Шчыгельскага, які паставіў дыягназ беларускаму кіраўніку яшчэ 10 гадоў таму. Дыягназ каментуюць спецыялісты маскоўскага Інстытута псіхіятрыі імя Сербскага.

У Беларусі фільм традыцыйна не паказалі: замест «Хроснага бацькі-3» на НТВ у краіне ішоў фільм пра акцёра Міхаіла Баярскага.

Напісаць каментар 225

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках