23 снежня 2024, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лукашэнка прыгразіў выхадам з «саюзнай дзяржавы», СНД, АДКБ і Мытнага саюза

109
СМІ: Лукашэнка прыгразіў выхадам з «саюзнай дзяржавы», СНД, АДКБ і Мытнага саюза

Такім чынам ён адрэагаваў на верагоднасць непрызнання прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку непрызнання расейскім кіраўніцтвам яго перамогі на будучых прэзідэнцкіх выбарах, Беларусь спыніць свой удзел ва ўсіх асноўных інтэграцыйных структурах постсавецкай прасторы. Пра гэта паведамляе ІА «Регнум» са спасылкай на крыніцу ў Менску.

Паводле інфармацыі крыніцы, логіка заявы Лукашэнкі зводзілася да таго, што ў выпадку непрызнання яго перамогі ён становіцца нелегітымным кіраўніком для тых, хто хоча ўдзелу Беларусі ў «саюзнай дзяржаве», СНД, АДКБ, Мытным саюзе і іншых постсавецкіх інтэграцыйных утварэннях. Адпаведна, і прысутнасць Беларусі ў гэтых аб'яднаннях становіцца нелегітымнай.

Нагадаем, 4 кастрычніка крыніца ў Крамлі заявла, што «Расея дасць адэкватную ацэнку беларускім выбарам». А 3 кастрычніка прэзідэнт РФ Дзмітры Мядзведзеў абвінаваціў Лукашэнку ў несумленнасці і ў свядомым нагнятанні вобраза ворага ў асобе Расеі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы. У сваю чаргу, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Наталля Цімакова заявіла, што стасункі з Менскам ніколі не будуць ранейшымі.

Сёння сваё слова ў канфлікце паміж прэзідэнтамі Расеі і Беларусі можа сказаць Дзярждума. Ніжняя палата парламента Расеі мае намер прыняць заяву «У сувязі з выбарамі прэзідэнта, якія маюць адбыцца». Рашэнне пра дапушчальнасць такога жэсту з боку дэпутатаў да апошняга прымалі ў Крамлі, піша «Газета.Ru», спасылаючыся на дзве крыніцы ў Дзярждуме і «Адзінай Расеі».

Па словах суразмоўцаў выдання, у заяве будзе казацца пра недапушчальнасць спробаў сваркі братэрскіх народаў Расеі і Беларусі і «некарэктную, якая парушае ўсе правілы прыстойнасці» перадвыбарчую рыторыку беларускага кіраўніка.

Канчатковага тэксту заявы на момант здавання матэрыялу не было. Адзін з суразмоўцаў распавёў газеце, што тэкст рыхтаваўся ў перапынку пленарнага паседжання ў аўторак спехам. «На прозвішчы Лукашэнкі акцэнту рабіцца не будзе, там проста сказана пра беларускі бок», - распавёў адзін з дэпутатаў.

«Заява будзе прынятая ва ўнісон заяве прэзідэнта Расеі», - удакладніў другі суразмоўца.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках