29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве паабяцалі «адэкватна» ацаніць выбары ў Беларусі

7

Расейскія назіральнікі, якія будуць сачыць за ходам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, дадуць ацэнку ходу галасавання і яго вынікаў.

Пра гэта агенцтву ІТАР-ТАСС заявіла крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта Расеі.

«Найбольш адэкватнай ацэнкай выбараў прэзідэнта Беларусі стане праца расейскіх назіральнікаў», - сказала крыніца. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 19 снежня 2010 года.

Заява пра тое, што расейскія назіральнікі будуць ацэньваць ход выбараў, была зроблена пасля таго, як прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў выступіў з рэзкай крытыкай дзеянняў свайго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі. Мядзведзеў размясціў у сваім відэаблогу зварот, у якім асудзіў беларускага лідара за антырасейскую рыторыку.

Кіраўнік РФ адзначыў, што выказванні, накіраваныя супраць расейскага кіраўніцтва і метадаў яго працы, наносяць шкоду адносінам дзвюх дзяржаў. Пры гэтым Мядзведзеў выказаў упэўненасць, што «бессэнсоўная паласа напругі» паміж Расеяй і Беларуссю «абавязкова скончыцца».

Неўзабаве пасля з'яўлення абнаўлення ў відэаблогу прэзідэнта з ацэнкай расейска-беларускіх адносін выступіла прэс-сакратар Мядзведзева Наталля Цімакова. Яна заявіла, што адносіны дзвюх краін зайшлі ў тупік. Вінаватым у з'яўленні напругі паміж Расеяй і Беларуссю Цімакова назвала Лукашэнку. Прэс-сакратар Мядзведзева падкрэсліла, што беларускі лідар - роўна як і прэзідэнты іншых краіны - не павінен умешвацца ва ўнутраныя справы Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках