14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тайланд выдасць Бута ЗША ў найбліжэйшыя дні

7

Расеец Віктар Бут, які знаходзіцца ў турме ў Тайландзе, будзе выдадзены ў найбліжэйшыя дні Вашынгтону.

Пра гэта, перадае «Голас Расеі», у аўторак са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Бангкоку паведаміла брытанская тэле-радыёкарпарацыя Бі-бі-сі.

Зараз крымінальны суд Бангкока разглядае запыт міністэрства юстыцыі Злучаных Штатаў па яго экстрадыцыі.

Нагадаем, 5 кастрычніка суд палічыў неабгрунтаванымі новыя абвінавачванні Бута ў махлярстве і адмыванні грошай, аднак прынятае раней судом рашэнне аб экстрадыцыі расейца па «першай справе» аб нелегальным гандлі зброяй застаецца ў сіле.

Суд у Тайландзе зняў абвінавачванні з Віктара Бута па справе аб махлярстве і адмыванні грошай, наблізіўшы такім чынам экстрадыцыю расейца, на якой настойваюць ЗША. З Бута, якога ЗША падазраюць у нелегальным гандлі зброяй, зняты статус падследнага, і легальных перашкодаў для яго экстрадыцыі па першай справе няма.

Па словах прадстаўнікоў Бута і яго адваката Лака Ніцівата Вічана, «у нас, паводле юрыдычных нормаў, ёсць тры дні на падачу апеляцыі па гэтым рашэнні, бо мы ўсёткі хочам працягнуць гэты працэс».

Расеец Віктар Бут выйграў працэс, ініцыяваны ЗША супраць яго ў крымінальным судзе Тайланда. Суд адмовіў ЗША ў яго экстрадыцыі па другім запыце, які ўтрымлівае абвінавачванні ў адмыванні грошай і махлярстве.

Нагадаем, Бут быў затрыманы ў Бангкоку ў сакавіку 2008 года па запыце амерыканскага боку. ЗША сцвярджалі, што ён датычны да нелегальнага гандлю зброяй і меў намер прадаць партыю групоўцы ФАРК. Калі віна бізнэсмэна будзе даказаная, яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках