14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» зноў прайграла ў КХЛ

4

Менскае «Дынама» церпіць чацвёртую паразу запар у Кантынентальнай хакейнай лізе.

На гэты раз беларуская каманда саступіла ў Ніжнім Ноўгарадзе мясцоваму «Тарпеда» з лікам 2:4, паведамляе партал Tut.by.

На 12-й хвіліне сустрэчы Максім Спірыдонаў рэалізаваў большасць, а неўзабаве Джэф Плат меў магчымасць падвоіць перавагу менчукоў, але не рэалізаваў выхад адзін на адзін. У другім перыядзе адрозніваліся толькі гаспадары. Зраўняў лік Чарльз Лінглет, а затым двойчы вызначыўся Міхаіл Варнакоў. У пачатку заключнай трэці Лінглет аформіў дубль. Да фінальнага свістка хакеісты «Дынама» паспелі толькі скараціць лік. Вызначыўся Сяргей Дзямагін.

Свой наступны матч беларускі паўпрад ў КХЛ правядзе 9 кастрычніка ў Менску супраць яраслаўскага «Лакаматыва».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках