Менскае «Дынама» прайграла «Югры» на чэмпіянаце КХЛ
5- 30.09.2010, 9:18
Няўдала выступілі хакеісты менскага «Дынама» ў першым матчы другой выязной серыі ў чэмпіянаце КХЛ.
29 верасня ў Ханты-Мансійску каманда Марэка Сікоры прайграла пачаткоўцу лігі «Югры» з лікам 4:7 (1:1, 1:4, 2:2), паведамляе БелаПАН.
Шайбы закінулі:
у гасцей - Джэф Плат (11.13, асістэнты - Давід Пятрашак, Томаш Мойжыш), Максім Спірыдонаў (23.07, асістэнты - Канстанцін Глазачаў, Томаш Мойжыш), Канстанцін Глазачаў (43.32), Сяргей Дзямагін (54.11, у большасці, асістэнты - Андрэй Стась, Віктар Касцючонак);
у гаспадароў - Міхаіл Якубаў (01.03, пас - Арцём Булянскі), Філіп Матлюк (30.56), Павел Вараб'ёў (31.37, пас - Яўген Муратаў; 34.55, у большасці, асістэнты - Міхаіл Цюляпкін, Томі Варг), Ігар Емялееў (38.57, пас - Яўген Муратаў), Дзмітрый Алтараў (45.39, у большасці, асістэнты - Дзяніс Цюрын, Ігар Скараходаў), Марэк Заграпан (48.28).
Пасля 9 матчаў «Дынама» з 17 ачкамі па-ранейшаму лідзіруе ў чэмпіянаце КХЛ, атрымаўшы 5 перамог у асноўны час, 1 у авертайме і пацярпеўшы 3 паразы ў асноўны час, закінуўшы 29 і прапусціўшы 27 шайбаў.
Галявая статыстыка гульцоў: Максім Спірыдонаў - 9 (4+5), Джэф Плат - 7 (6+1), Канстанцін Глазачаў - 7 (3+4), Ёзэф Штумпел - 7 (2+5), Дэвід Неміроўскі - 6 (0+6), Сяргей Дзямагін - 5 (5+0), Аляксандр Кулакоў - 5 (3+2), Петэр Падградскі - 4 (1+3), Андрэй Стась - 4 (0+4), Дзмітрый Мялешка - 3 (2+1), Давід Пятрашак - 3 (1+2), Томаш Мойжыш - 3 (0+3), Андрэй Міхалёў - 2 (1+1), Андрэй Антонаў, Сяргей Варламаў, Віктар Касцючонак - па 2 (0+2), Дзмітрый Корабаў - 1 (1+0).
Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях: 1 кастрычніка з «Барысам», 3-га - з «Авангардам», 5-га - з «Тарпеда».