ZDF: «Апошні дыктатар, які хоча выглядаць дэмакратам» (Відэа)
51- 13.11.2010, 14:17
Унікальныя кадры паказаў нямецкі тэлеканал ZDF у сюжэце пра беларускую дыктатуру.
Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і, тым не менш, так далёка ад нас, перадае ZDF. Шмат хто кажа таксама: апошняя дыктатура Еўропы. Лукашэнка кіруе 16 гадоў як аднаасобны кіраўнік і патрапляе пад крытыку за кантроль над СМІ і знікненне апазіцыянераў. Гэтага Лукашэнка ніколі не прызнаваў. Наогул прэзідэнт лічыць за лепшае падаваць сябе як дэмакрат чыстай вады. За месяц да выбараў у Беларусі ён даў інтэрв'ю карэспандэнту ZDF Ганне Гелінэк (ВІДЭА).
Ён носіць, зразумела, майку з нумарам адзін і гуляе на пазіцыі нападаючага ў камандзе, якая дзіўным чынам ніколі не прайграе. Аляксандр Лукашэнка, беларускі дыктатар, ніколі не спадзяецца на волю выпадку. Пасля шматлікіх гадоў ізаляцыі ён хоча крыху наблізіцца да Еўропы і таму дае інтэрв'ю.
«Спорт вучыць цярпенню. Еўрапейскі звяз душыць, душыць на нас, немцы, палякі і гэтак далей, і я ўсё гэта павінен вытрымліваць» - кажа Лукашэнка.
Цярпенне ў Лукашэнкі ёсць, без пытанняў. 16 гадоў кіруе ён Беларуссю і зараз хоча ісці на чацвёрты тэрмін. Праз месяц у Менску прэзідэнцкія выбары — ці тое, што Лукашэнка пад гэтым мае на ўвазе. Замест перадвыбарчай агітацыі тут статуя Леніна і планы пяцігодак. А таксама савецкія вынікі выбараў, якія зацвярджаюцца загадзя.
«У прэзідэнта каля 70% рэйтынгу. 70% беларусаў абяруць мяне. Уся апазіцыя набярэ 1,5%. Навошта тады мне фальсіфікаваць выбары?», - кажа кіраўнік.
А вось як выглядае рэчаіснасць. У кватэры дзесьці ў цэнтры Менска мы сустракаемся з Наталляй, журналісткай незалежнага сайта «Хартыя-97». Рэдакцыя лічыць за лепшае нам нічога не паказваць: яна і яе калегі ўвесь час пераследуюцца ўладамі.
«Супраць сайта «Хартыя-97» былі ўзбуджаныя два крымінальныя справы. Рэдакцыя і нашыя прыватныя кватэры некалькі разоў пераносілі ператрусы. Забралі нашыя кампутары, пры гэтым мяне ўдарылі ў твар, і ніхто за гэта не быў пакараны», - кажа рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна.
З вэб-сайта Наталлі беларусы даведваюцца пра тое, што замоўчвае дзяржаўнае тэлебачанне — што ёсць дзесяць кандыдатаў ад апазіцыі, якія таксама прымуць удзел у гэтых выбарах.
«Якія б лічбы Лукашэнка ні апублікаваў, яны будуць сфальсіфікаванымі. Гэта не выбары. Аднак людзі хочуць пераменаў, — кажа адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў. — Мы будзем абараняць свой выбар».
Лукашэнку гэта не турбуе. У сваёй хакейнай фэнтэзі-лізе дагэтуль ён выйграваў.
Пераклад з нямецкай - сайт charter97.org