18 траўня 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім аэрапорце пры пасадцы загарэўся самалёт Фокер-100 (Абноўлена, фота, відэа)

14

Самалёт «Фокер-100» здзейсніў аварыйную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» мінулай ноччу.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак крыніцы ў авіяцыйных уладах Беларусі.

«У Нацыянальным аэрапорце «Менск» у самалёта «Фокер-100» пры пасадцы не выйшла шасі, адбылося ўзгаранне, ахвяраў няма», - адзначылі там.

Самалёт належыць «Аўстрыйскім авіялініям».

Як паведаміў агенцтву прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Лапанік, «для тушэння шасі, якое загарэлася, падавалася паветрана-механічная пена. На ліквідацыі пажару працавала 12 разлікаў МНС, прыцягвалася выратавальная тэхніка аэрапорта».

«На борце самалёта, які рухаўся па маршруце «Вена - Менск», знаходзіўся 81 пасажыр і 4 чальцы экіпажа. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыйная пасадка адбылася ў сувязі з нявыхадам левай стойкі шасі», - паведаміў Лапанік. «Пасля ліквідацыі ўзгарання самалёт вылецеў у Вену. Ніхто не пацярпеў», - удакладніў суразмоўца агенцтва.

Тым часам прэс-служба МНС паведамляе наступнае: «29.11.2010 у 02-39 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Менскам гарадскім упраўленні МНС ад дыспетчара службы супрацьпажарнага і аварыйна-выратавальнага забеспячэння (ССіАВЗ) РУП «Нацыянальны аэрапорт «Менск» паступіла паведамленне пра аварыйную пасадку пасажырскага самалёта маркі «Fokker-100» авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі», які рухаўся рэйсам «Вена-Менск». На борце самалёта знаходзіліся 81 пасажыр і 4 чальца экіпажа.

Згодна з планам па арганізацыі і правядзенні аварыйна-выратавальных працаў на паветраных судах і аб'ектах РУП «Нацыянальны аэрапорт «Менск» былі задзейнічаныя сілы ССіАВЗ РУП «Нацыянальны аэрапорт «Менск», інжынерныя, рамонтныя, медыцынскія брыгады РУП «Нацыянальны аэрапорт Менск» і пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка падраздзяленняў Менскага гарадскога ўпраўлення. Папярэдняя прычына аварыйнай пасадкі – няспраўнасць сігналізацыі выпуску левай стойкі шасі. У 03-11 самалёт здзейсніў паспаховую пасадку. Пацярпелых няма».

Фота сайта МНС

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках