1 лiпеня 2024, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску адбыўся выбух у жылым доме (Фота)

9

Здарэнне адбылося каля 11 гадзінаў 1 снежня ў пад'ездзе жылога дома №49 па вуліцы Ульянаўскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў прэс-сакратар магілёўскай абласной міліцыі Раман Посахаў.

«Дом гэты вялікі — 825 кватэраў, 25 пад'ездаў. Але эвакуявалі толькі з аднаго пад'езда. 18 чалавек. Інфармацыі пра ахвяраў не было», - паведаміў Посахаў.

Паводле папярэдніх звестках міліцыі, выбух адбыўся не ў кватэры. У выніку абваліўся брыль над дзвярыма ў пад'езд. Прычыны выбуху высвятляюцца. На месцы здарэння працуе аператыўная група.

Як паведамілі відавочцы з месца падзей, выбух адбыўся на першым паверсе дома. Пад'езд выглядае цалкам разбураным. Два аўтамабіля, якія стаялі каля пад'езда, адкінула выбуховай хваляй прыкладна на 5 метраў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, падарваўся балон з кіслародам, які пакінулі супрацоўнікі «Водаканала».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках