17 траўня 2024, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады баяцца галасавання 19 снежня. Лукашэнка прайграе

45

Вялікі адсотак тых, хто прагаласаваў датэрмінова, выклікае падазрэнне ў жаданні маніпуляваць вынікамі выбараў.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БелаПАН незалежны эксперт Сяргей Альфер.

Ён адзначыў, што практыка датэрміновага галасавання існуе ў большасці краінаў Еўропы. У адных краінах можна прагаласаваць па пошце, у тым ліку электроннай, у іншых, як у Беларусі, галасуюць датэрмінова.

«Звычайна, калі людзі самі датэрмінова прыходзяць на выбарчыя ўчасткі, то галасуе 1—2%, максімум 5%. Калі паказнік тых, хто прагаласаваў датэрмінова, вышэй за пару адсоткаў, гэта ўжо выклікае пытанне. У той жа час па пошце датэрмінова прагаласаваць могуць і 10-20%, бо гэта зручна», — сказаў Альфер.

Паводле словаў эксперта, датэрміновае галасаванне сёння – «найболей маніпуляванае з пункту гледжання магчымасці замены бюлетэняў». «Цалкам верагодна, што ўлады жадаюць атрымаць больш прымальны вынік выбараў, чым ён быў бы па выніках асноўнага дня галасавання», — адзначыў Альфер.

Нагадаем, паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркаму, за два дні на прэзідэнцкіх выбарах датэрмінова прагаласавалі 7,2% выбарнікаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках