6 кастрычнiка 2026, aўторак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕС рыхтуе «асаблівую» дарожную карту для ўступлення Украіны

ЕС рыхтуе «асаблівую» дарожную карту для ўступлення Украіны

Яе прадставяць ужо ў гэтым месяцы.

Еўрасаюз рыхтуе прыблізныя дарожныя карты для чатырох краін-кандыдатак на ўступленне — Чарнагорыі, Албаніі, Малдовы і Украіны. Аднак украінская будзе адрознівацца ад іншых.

Аб гэтым заявіла камісар ЕС па пытаннях пашырэння Марта Кос, перадае «Суспільне».

Пазначаецца, што дарожныя карты плануецца прадставіць ужо 28 кастрычніка.

«Рыхтуем дарожныя карты для 4 найбольш прасунутых краін-кандыдатаў. Мы вызначылі чатырох лідараў: Чарнагорыю, Албанію, Малдову і Украіну. У апошнія гады гэтыя краіны прадэманстравалі істотны прагрэс у плане гатоўнасці», — кажа Кос.

Паводле яе слоў, ЕС імкнецца дапамагчы гэтым краінам-кандыдаткам захаваць тэмпы рэформаў. Таму дарожныя карты вызначаць прыблізныя тэрміны і канкрэтныя задачы, якія неабходна выканаць.

«Гэта забяспечыць нам большую прадказальнасць у пытанні ўступлення. Важна, што гэты шлях і надалей будзе грунтавацца на індывідуальных дасягненнях краін-кандыдатаў», — паведаміла еўракамісар.

У той жа час Кос адзначыла, што сітуацыя ва Украіне істотна адрозніваецца ад гэтых краін з-за вайны. Таму праца над украінскай дарожнай картай працягваецца, і яна «будзе некалькі іншай».

Еўракамісар кажа, што ўжо зроблена шмат крокаў па Украіне ў межах тэхнічных перамоваў. Гэта адкрыццё кластараў, а затым дасягненне «маякоў», і пасля — закрыццё раздзелаў.

«Таму будзе прасцей вызначыць, як менавіта ўся сітуацыя (вайна — рэд.) будзе адлюстраваная ў умовах дамовы аб уступленні, як гэта будзе выглядаць. Я спадзяюся, што вайна ва Украіне хутка скончыцца. Я сапраўды гэтага жадаю», — адзначыла Кос.

Яна дадала, што цяпер Украіна працуе адначасова па трох напрамках:

барацьба за выжыванне,

інтэграцыйны працэс і выкананне патрабаванняў ЕС,

рэалізацыя рэформаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲