5 траўня 2024, Нядзеля, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Казлоўскі: Гэтая ўлада па-сапраўднаму дастала людзей

5

Першы міністр абароны Беларусі, генерал-палкоўнік Павал Казлоўскі падзяліўся ўражаннямі ад паездак па рэгіёнах.

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Павал Казлоўскі выступіў перад выбаршчыкамі ў Слуцку, Берасці, Баранавічах, Дзяржынску, Гародні, Слоніме, Івацэвічах, Бярозе, Лунінцы, Мікашэвічах і іншых гарадах Беларусі. На думку былога міністра абароны, ціск улады на людзей выклікае адваротны эфект, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

«Актыўнасць людзей заўважна ўзрасла. Людзі нашмат больш актыўна прыходзяць на сустрэчы з кандыдатам Саннікавым, з яго даверанымі асобамі. У шмат якіх гарадах, дзе мне давялося выступаць, мы бачылі поўныя залы – у Гародні, Слоніме, Магілёве і шмат якіх іншых. Людзі стаялі ў праходах, у калідорах.

Я толькі вярнуўся з Лунінца і Мікашэвічаў. Выбаршчыкі распавядалі пра тое, якія жорсткія метады выкарыстоўваюцца, каб прымусіць людзей ісці на датэрміновае галасаванне. Ціск моцны. Усю друкаваную прадукцыю дэмакратычных кандыдатаў знішчаюць, забараняюць хадзіць на сустрэчы з імі, заганяюць на датэрміновае галасаванне.

Людзі разумеюць, што на датэрміновым галасаванні адбываюцца асноўныя фальсіфікацыі, але вядома, хтосьці паддасца гэтаму ціску, баяцца страціць працу асабліва ў маленькіх гарадах. Але такі ціск таксама выклікае і адваротную рэакцыю. Актыўнасць людзей, іх выказванні на сустрэчах кажуць пра тое, што яны пераадолелі страх. Яны бачаць, што толькі перамогшы страх, можна змяніць сваё жыццё. Гэтая ўлада людзей па-сапраўднаму дастала», — распавёў Павал Казлоўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках