26 красавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў: Грамадзяне абавязаныя супрацьстаяць злачынцам-фальсіфікатарам

103
Саннікаў: Грамадзяне абавязаныя супрацьстаяць злачынцам-фальсіфікатарам

Паводле закона Ярмошына не можа быць старшынёй Цэнтрвыбаркаму, такжа як Лукашэнка не можа быць кандыдатам у прэзідэнты.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў накіраваў дзве заявы ў Цэнтрвыбаркам з патрабаваннем зняць з рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку і вызваліць ад пасады старшыні ЦВК Лідзію Ярмошыну.

У заявах кандыдата ў прэзідэнты нагадваецца, што 6-7 снежня ў Менску ў Палацы Рэспублікі быў праведзены так званы «Усебеларускі народны сход».

Дадзенае прапагандысцкае мерапрыемства было арганізаванае ў перыяд агітацыйнай кампаніі і стала пляцоўкай для амаль трохгадзіннага выступу аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Лукашэнкі. Гэты выступ трансляваўся па ўсіх дзяржаўных тэлевізійных каналах, па радыё, а таксама быў апублікаваны ў дзяржаўных перыядычных выданнях.

Такім чынам, быў парушаны ўсталяваны ліміт эфірнага часу (два разы па 30 хвілін), а таксама незаконна скарыстаная дадатковая плошча ў дзяржаўных газетах.

Акрамя таго, дадзенае мерапрыемства было праведзена ў Палацы Рэспублікі, які не ўключаны ў пералік памяшканняў для правядзення сустрэчаў кандыдатаў у прэзідэнты з выбарнікамі, вызначаны Менскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

Сход быў праведзены з прыцягненнем адміністрацыйнага рэсурсу ўзначаленай Лукашэнкам выканаўчай улады. У прыватнасці, аргкамітэт узначаліў старшыня Савета міністраў Сяргей Сідорскі, а фінансаванне мерапрыемства ажыццёўлена за кошт вылучаных бюджэтных асігнаванняў, а не з выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты.

У сувязі з удзелам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай у гэтым жа «Усебеларускім народным сходзе» Андрэй Саннікаў патрабуе адхіліць яе ад займанай пасады.

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» нагадвае, што ў дачыненні да грамадзянкі Ярмошынай дзейнічаюць санкцыі Еўразвяза за фальсіфікацыю папярэдніх выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў. Сама Ярмошына неаднаразова публічна заяўляла, што з'яўляецца чальцом каманды Лукашэнкі, што недапушчальна і незаконна.

«Фальсіфікацыя выбараў з'яўляецца найцяжкім злачынствам, якое скажае волевыяўленне народа. Беларускія грамадзяне не проста маюць права змагацца з фальсіфікацыямі, але і абавязаныя ўсяляк супрацьстаяць злачынцам-фальсіфікатарам. Паводле закона Ярмошына не можа быць старшынёй Цэнтрвыбаркаму, таксама як Лукашэнка не можа быць кандыдатам у прэзідэнты. Ярмошына заяўляла, што яна чалец каманды Лукашэнкі, тым самым выключыўшы нейкую аб'ектыўнасць у дзейнасці ЦВК. Але гэтага ёй аказалася недастаткова, і яна пайшла ў працоўны час падтрымаць свайго кандыдата на незаконны «Усебеларускі сход». Лукашэнка выкарыстоўваў дзясяткі мільёнаў даляраў з бюджэтных сродкаў для правядзення мерапрыемства ў сваю падтрымку на Кастрычніцкай плошчы. Паводле афіцыйных паведамленняў, на момант правядзення гэтага з'езду на рахунку яго выбарчага фонду было каля 13 мільёнаў беларускіх рублёў. Зразумела, што «ўсебеларускі сход» праводзіўся не за кошт сродкаў з выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі, як таго патрабуе закон. Ён у чарговы раз залез у кішэнь беларусаў для сваіх карыслівых мэтаў. І Ярмошына, і Лукашэнка яшчэ раз даказалі, што беларусам тэрмінова трэба змяняць гэтую карумпаваную ўладу», - заявіў кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках