17 снежня 2025, Серада, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Вясна ўжо блізка

2

У найбліжэйшую суботу па тэрыторыі Беларусі чакаецца да 3 градусаў цяпла.

Цыклон з Міжземнамор'я прынясе ў Беларусь на гэтых выходных кароткачасовае пацяпленне. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітры Рабаў.

«На гэтых выходных жыхары рэспублікі адчуюць першы подых вясны - цыклон з Міжземнамор'я прынясе ў Беларусь пацяпленне», паведаміў Рабаў. Паводле яго словаў, «вясна ўжо блізка, але да канца лютага ў Беларусі прагназуецца няўстойлівае надвор'е - кароткачасовыя адлігі будуць змяняцца пахаладаннем».

Адзначаючы хуткі прыход вясны ў Беларусь, Дзмітры Рабаў паведаміў, што ўчора ў Менску была першая за 45 сутак адліга.

У найбліжэйшую суботу ў Беларусі чакаецца ад -3 да +3 градусаў, па поўначы рэспублікі - да мінус 5 градусаў, паведаміў спецыяліст.

Разам з тым ён адзначыў, што пацяпленне будзе суправаджацца складанымі ўмовамі надвор'я - чакаецца мокры снег, дождж, туман і галалёд. «Асабліва слізкімі дарогі будуць у начныя і ранішнія гадзіны», папярэдзіў Дз.Рабаў.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца мокры снег, галалёдзіца; тэмпература ад 0 да мінус 7 градусаў, у залежнасці ад рэгіёна, паведаміў сіноптык.

У пачатку тыдня тэмпература паветра панізіцца, у панядзелак на працягу сутак будзе 4 - 11 градусаў марозу, у паўночных раёнах уначы - да мінус 15, паведаміў Рабаў.

Аднак, як адзначыў суразмоўца Дзмітры Рабаў, гэтае пахаладанне будзе непрацяглым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках