13 чэрвеня 2026, Субота, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяну Шапуцьку прынялі на другі курс юрфака ЕГУ

27

Прэс-сакратара «Маладога фронта», адлічаную з юрафака БДУ, учора прынялі на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні.

Таццяна Шапуцька будзе навучацца па спецыяльнасці «паліталогія». Сумоўе узначальваў асабіста рэктар ЕГУ прафесар Анатоль Міхайлаў, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, Таццяна Шапуцька была выключаная з універсітэта пасля ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці ў межах ініцыятывы «Усходняга Партнёрства», які праходзіў у Брусэлі 16-17 лістапада. Нягледзячы на звароты да беларускіх уладаў еўрапейскіх дыпламатаў, вырашыць сітуацыю на карысць студэнткі, якую абвінавачвалі ў банальным прагуле заняткаў, не атрымалася. Не дапамагло нават абяцанне арганізаваць пікет у падтрымку студэнткі старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, ад якога ён, праўда, пасля адмовіўся.

На форуме «Усходняга партнёрства» у Брусэлі Таццяна Шапуцька прадстаўляла беларускую грамадзянскую супольнасць. Яна сустракалася з кіраўніцтвам Еўрапейскіх краінаў і Еўразвяза, у тым ліку з Карлам Більтам-- міністрам замежных справаў Швецыі і камісарам ЕЗ па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Бенітай Ферэра-Вальднер. Яшчэ падчас працы форуму, даведаўшыся пра пагрозу выключэння Таццяны з універсітэта, Беніта Ферэра-Вальднер і Карл Більт, а таксама іншыя высокапастаўленыя ўдзельнікі Форума запэўнілі Таццяну Шапуцьку і ўдзельнікаў мерапрыемства ў тым, што будуць сачыць за развіццём падзеяў.

Аднак у Беларусі Шапуцьцы канчаткова адмовілі ў аднаўленні па месце навучання.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках