Бюджэтныя аўтамабілі перавядуць на дызпаліва з біядабаўкай
13- 9.02.2010, 16:40
У 2010 годзе ў Гомельскай вобласці запланаваны пераход дызельных машын на паліва з 5-працэнтнай дабаўкай.
Гэта тычыцца аўтамабіляў, якія датуюцца і фінансуюцца з бюджэту прадпрыемстваў Гомельшчыны. Выключэнні складуць толькі машыны, для якіх існуюць тэхнічныя абмежаванні, паведамляе сайт Гомельскага аблвыканкама.
Як заявіў старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон, дзякуючы такому пераходу можна будзе зэканоміць 15% на кожнай тоне дызпаліва. Напрыклад, у 2009 годзе аграпрамысловы комплекс у выніку выкарыстання дызпаліва з біядабаўкай зэканоміў Br10 млрд.
Нагадаем, што канцэрн «Белнафтахім» загадам ад 30.01.2010 № 27 падвысіў на 3% адпускныя цэны на нафтапрадукты. Новыя цэны канцэрна уведзены ў дзеянне з 1 лютага 2010 года.
Гэта ўжо другое падвышэнне коштаў сёлета: у мінулы раз яны былі павялічаны з 23 студзеня на 2,0-2,3%, пры гэтым падвышэнне тычылася як аптовых, так і рознічных цэн.
Гэтым разам канцэрн вырашыў пакуль абмежавацца толькі падвышэннем аптовых цэн. З 1 лютага кошт тоны бензіну А-76 (Н-80) складзе 2.461.164 руб., АІ-92 - 3133488 рублёў, АІ-95 - 3554652 рублёў.