27 лiстапада 2024, Серада, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах пад наглядам міліцыі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму (Фота)

Актывісты дэмакратычнага руху наведалі ўрочышча, дзе запалілі свечкі і ўсклалі кветкі.

Ва ўрочышчы Курапаты, дзе былі праведзеныя масавыя расстрэлы ў эпоху сталінскага рэжыму, 28 лютага адбылася акцыя. Каля трох дзясяткаў чалавек наведалі Курапацкі мемарыял, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, паведамляе «Радыё Свабода».

У акцыі прымалі ўдзел каля трох дзясяткаў чалавек. Сярод іх грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык, прадстаўнікі арганізацыі «Маладая Беларусь», адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, актывісты «Маладога фронту» і іншыя.

Па словах старшыні аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка, чацвёрты год у 29 дзень кожнага месяца дэмакратычная грамадскасць праводзіць у Курапатах акцыі ўшанавання, каб у календары беларусаў быў дзень 29 кастрычніка — Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Палітык нагадаў, што 29 кастрычніка 1937 года ў Менску былі знішчаныя больш за 100 знаных прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі. Ён заклікаў беларусаў быць пільнымі і не дапусціць паўтарэння курапацкай трагедыі.

Актывісты дэмакратычнага руху запалілі свечкі і ўсклалі кветкі ў гонар ахвяраў сталінізму.

За ўшанаваннем назіралі прадстаўнікі сілавых структураў у форме і грамадзянскай вопратцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках