13 чэрвеня 2026, Субота, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябру АГП паставілі ўльтыматум

6

Кіраўніцтва ААТ «Завод горнага воску» ў пасёлку Свіслач Пухавіцкага раёна Менскай вобласці заявіла аднаму з сваіх супрацоўнікаў: альбо працуеш, альбо займаешся «выбарамі».

Яўген Якіменка, малады спецыяліст і сябра АГП і «Маладых дэмакратаў», прыйшоў на прадпрыемства па размеркаванні паўтара гады таму. 17 лютага ён падаў у Свіслацкі пасялковы Савет, Пухавіцкі раённы Савет і Менскі абласны Савет заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп для ўдзелу ў выбарах у мясцовыя Саветы 26-га склікання, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

- Я зарэгістраваў ініцыятыўныя групы і збіраўся, сабраўшы неабходную колькасць подпісаў, балатавацца кандыдатам у дэпутаты ў гэтыя тры Саветы, - распавёў Яўген Якіменка. - Але ўжо 23 лютага мяне выклікаў да сябе дырэктар, які ведае пра мае палітычныя погляды. Ён доўга разважаў пра ролю дзяржавы ў дабрабыце людзей і іншых жыццёвых момантах і ў выніку падыйшоў да ўльтыматуму: «Ты альбо на заводзе, альбо ты на выбарах». Такая ж размова адбылася і з маім сябрам, які працуе на тым жа заводзе і збіраўся працаваць у маіх ініцыятыўных групах.

«Націснуць» на актывіста ў дадзеным выпадку вельмі проста. Яўгену Якіменка давядзецца або звольніцца з працы па сваім жаданні і выплаціць дзяржаве прыкладна 6-7 мільёнаў рублёў за неадпрацаваны па размеркаванні тэрмін, або яго звольняць за атрыманне двух вымоў, знайсці падставу для якіх няцяжка. Пры гэтым хлопец будзе вымушаны выселіцца з інтэрната завода, дзе ён цяпер жыве і тым самым аўтаматычна страціць права балатавацца ў пасялковы і раённы Саветы. Такім чынам, узважыўшы ўсе «за» і «супраць», Яўген Якіменка быў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў «выбарах».

- Я б з задавальненнем пайшоў з завода, але гэта нічога не дасць, і ў «выбарах» я ўсё роўна не змагу ўдзельнічаць, - заўважыў Яўген Якіменка. - А падаваць нейкія скаргі няма сэнсу, бо ўсё роўна нічога не вырашыцца ў лепшы бок.

Сябра АГП быў амаль адзіным у раёне, хто хацеў удзельнічаць у «выбарах» ад дэмакратычных сіл, так што стаўленне ўлады да іх прадстаўнікоў у Пухавіцкім раёне відавочнае.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках