3 траўня 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У іх і ў нас: сярэдняя зарплата ў Польшчы - 1500 даляраў, у Беларусі – 340

79

Пры гэтым у Беларусі нават гэтая афіцыйная сярэдняя зарплата - яўна завышана і на самой справе меньш.

Сярэдняя зарплата ў Польшчы склала ў 2009 годзе 4178 злотых. Гэта больш за 1500 даляраў у пераліку на сярэднегадавы курс даляра, піша «Народная воля».

Заробак у Польшчы рос, нягледзячы на крызіс. І па беларускіх мерках гэта проста недасягальныя лічбы: у Беларусі сярэдняя зарплата за 2009 год складае толькі 340 даляраў (прычым, паводле дадзеных незалежных экспертаў, гэтая лічба завышана). Так што, мы дурнейшыя за палякаў? Ці прычына ўсё ж у чымсьці іншым?

Адзначым: сёння мы, беларусы, не можам пахваліцца і тым, што ў нас цэны, скажам, на прадукты харчавання больш нізкія, чым у Польшчы. Наадварот, на многія прадукты яны вышэйшыя. Не ў нашу карысць і шэраг іншых параўнанняў.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках