24 снежня 2024, aўторак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі дэпутат: «Слуханні па беларускай АЭС - тэатр абсурду»

5

Літоўская грамадскасць працягвае абурацца намерам Беларусі будаваць атамную электрастанцыю недалёка ад Вільні.

Слуханні па беларускай АЭС, якія прайшлі 2 сакавіка ў Віленскім універсітэце, дэпутат літоўскага сойма Гінтарас Сангайла назваў рэкламным мерапрыемствам.

«Гэта быў тэатр абсурду. Не было ніякай дыскусіі канкрэтна па пытанні ацэнкі ўздзеяння беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе, — заявіў Сангайла ў інтэрв'ю БелаПАН. — Тыя, хто прадстаўляў АУНА, пачыналі казаць нейкія абстрактныя рэчы. Не было нармальнай дыскусіі. На пытанні пра адыходы беларуская афіцыйная дэлегацыя нічога не адказала. Не прагучала і адказу на пытанне пра радыёактыўныя сцёкі, пра трыцію. І я не думаю, што нам нешта хацелі адказаць, нягледзячы на тое, што сюды прыехала шмат розных людзей. Ёсць яшчэ псіхалагічны момант: лепшае месца для АЭС яны знайшлі каля нашай сталіцы».

У дэпутата склалася ўражанне, што прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў і інстытутаў «прыехалі на нейкае рэкламнае мерапрыемства, шоў». «І, як ужо казалася ў аўдыторыі, гэтае мерапрыемства было арганізаванае для таго, каб галачку паставіць, што яны тут нешта прэзэнтавалі грамадскасці», — сказаў Сангайла.

Ён заявіў, што будзе выступаць супраць гэтага праекту ў сейме Літвы. «Мы паспрабуем арганізаваць групу чальцоў парламента для сур'ёзнай размовы з нашым Міністэрствам аховы навакольнага асяроддзя», — паведаміў дэпутат.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках