На 8 сакавіка абяцаюць мароз да -10
- 5.03.2010, 11:15
Сапраўдная вясна прыйдзе ў Беларусь толькі ў другой палове сакавіка.
Па календары хоць і пачалася вясна, але на вуліцы - снег і вецер. Сіноптыкі кажуць, што для пачатку сакавіка гэта нармальнае надвор'е.
- Вінаваты ў тым, што зараз адбываецца з надвор'ем, магутны цыклон «Ксінція», які абрынуўся з моцным ветрам і ападкамі на ўсю Заходнюю Еўропу. Вільготнае паветра паступае з Балтыйскага мора, таму ў нас то сонца выглядвае, то ідзе снег. На жаль, такое надвор'е пратрымаецца яшчэ некалькі дзён. На выходныя чакаецца пахаладанне, тэмпература ўначы панізіцца да -13, удзень - да -9, але будзе вагацца ад -4 да +3 градусаў. Месцамі будзе ісці снег, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў.
У пачатку наступнага тыдня вясна так яшчэ і не надыйдзе. Уначы месцамі да - 20. А на 8 Сакавіка абяцаюць мароз да -10, слабы вецер і месцамі кароткачасовы снег.
Доўгачаканая вясна з капяжом і раставаннем снега прыйдзе ў другой палове сакавіка.