18 траўня 2024, Субота, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі моцна прайграла шведам

10

З паражэння 0:7 ад шведаў стартавала 14 красавіка юніёрская зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Менску і Бабруйску.

Гаспадары, якія гуляюць на «Бабруйск-Арэне», прапусцілі шайбы на 21-й (у меншасці), 24-й, 32-й (у меншасці), 34-й (у меншасці), 36-й, 41-й ( у меншасці) і 45-й хвілінах, паведамляе БелаПАН.

Астатнія вынікі другога дня, які прайшоў:

Група А (Бабруйск) - Швейцарыя - ЗША - 1:5. Становішча камандаў: Швецыя - 6 балаў (2 гульні; розніца шайбаў 11-2), ЗША - 3 (2; 7/5), Швейцарыя - 3 (2; 4-6), Канада - 0 (1; 1-3) , Беларусь - 0 (1; 0-7).

Група В (Мінск) - Латвія - Расея - 0:9, Чэхія - Славакія - 4:3. Становішча камандаў: Расея - 6 (2; 13/1), Фінляндыя - 3 (1; 7/2), Чэхія - 3 (2; 5-7), Славакія - 0 (1; 3-4), Латвія - 0 (2; 2-16).

15 красавіка Беларусь згуляе з Канадай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках