23 снежня 2024, панядзелак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі АМАП абараняе Лукашэнку і Гітлера (Відэа, абноўлена)

33
Беларускі АМАП абараняе Лукашэнку і Гітлера (Відэа, абноўлена)

Амапаўцы арыштавалі моладзевых актывістаў, якія спрабавалі перадаць БРСМ відэазапіс пра тое, як Лукашэнка хваліць Гітлера.

На дыску, які актывісты «Маладога Фронта» збіраліся прынесці ў офіс праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, сабраныя відэазапісы прамоў Аляксандра Лукашэнкі з хвалебнымі водгукамі пра Адольфа Гітлера і нацысцкую Нямеччыну 1930-ых гадоў. Заява беларускага кіраўніка ў інтэрв'ю нямецкай газеце «Handelsblatt», якая прагучала ў 1995 году, была паўторана ў эфіры Беларускага радыё.

Офіс БРСМ знаходзіцца насупраць будынка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пры падыходзе да будынка супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя лідэры «Маладога Фронта» Наста Палажанка, Мікалай Дземідзенка, Наста Лойка, Уладзімір Яроменка, а таксама фатограф «Радыё Свабода» Уладзімір Грыдзін.

Усе затрыманыя знаходзіліся ў гарадскім аддзяленні міліцыі Ленінскага раёна на вуліцы Леніна. Іх вызвалілі праз тры гадзіны без складання пратаколаў.

Нагадаем, што ў апошні час у Менску ў рэдакцыі незалежнай газеты «Народная воля» праходзяць пікеты то ветэранаў, то чальцоў БРСМ з-за артыкула, у якім аспрэчваліся некаторыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Ціск на незалежную газету, паводле меркавання кіраўніцтва выдання, аказваецца відавочна па ўказцы «зверху».

У сувязі з гэтым беларускія незалежныя СМІ палічылі патрэбным нагадаць, што Аляксандр Лукашэнка стаў адзіным кіраўніком дзяржавы ў свеце, які заявіў, што ў аднаго з самых крывавых дыктатараў 20 стагоддзя «ёсць чаму павучыцца» і «не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Нямеччыне з вядомым Адольфам Гітлерам». І пікетчыкі з ветэранаў і БРСМ павінны б пратэставаць у адміністрацыі беларускага кіраўніка.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках