30 красавiка 2024, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака ветэранаў і спецслужбаў на «Народную волю» (Фота)

129

Каля офіса незалежнай газеты «Народная воля» прайшоў санкцыянаваны Менскім гарвыканкамам пікет.

Каля 30 чалавек пратэставалі супраць публікацыі ў газэце артыкула Іллі Копыла «Нябышына. Вайна», які, на думку пікетчыкаў, ілжыва распавядае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Кіраваў акцыяй старшыня менскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адон'еў. Удзельнікі трымалі транспаранты са словамі «Далоў паклёп», «нацызм не пройдзе», «Ганьба фальсіфікатарамі гісторыі», «Сярэдзіч! не дазволім зневажаць ветэранаў», «Перамаглі ворагаў - пераможам паклёпнікаў».

Затым з транспарантамі яны прайшлі ў офіс рэдакцыі да галоўнага рэактара газеты Іосіфа Сярэдзіча. Але таго не было, і да ветэранаў выйшла шэф-рэдактарка Святлана Калінкіна. Яна паабяцала даць магчымасць ветэранам выступіць на старонках газеты.

За акцыяй, якая доўжылася 15-20 хвілінаў, назіралі супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным і прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, якія паводзілі сябе бесцырымонна і заходзілі ў офіс рэдакцыі з камерамі.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках