2 траўня 2024, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Асвяжыце» памяць, чальцы БРСМ (Відэа)

43

Пікетаванне рэдакцыі «Народнай волі» то ветэранамі, то членаімі праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі працягваецца.

Нібыта, і не чулі пікетоўцы ўсхваленне Аляксандрам Лукашэнкам нацысцкага лідэра Германіі Адольфа Гітлера. Заяву беларускага кіраўніка ў інтэрв'ю нямецкай газеце «Handelsblatt», якая прагучала ў 1995 годзе, і была паўтораная ў эфіры Беларускага радыё, мы нагадвалі чытачам на мінулым тыдні.

Паколькі ціск на незалежную газету з-за артыкула, у якім абвяргаюцца некаторыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, працягваецца, мы зноў нагадваем, што Аляксандр Лукашэнка стаў адзіным кіраўніком дзяржавы, які заявіў, што ў аднаго з самых крывавых дыктатараў 20 стагоддзя «ёсць чаму павучыцца» і «не ўсё толькі дрэннае было звязанае ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам».

Пикетуючы ўчора «Народную волю», актывісты БРСМ раздавалі кнігу «Памяць. Менск» з прымацаванай запіскай «Асвяжыце памяць».

Заклікаем пікетоўцаў кіравацца сваёй ж парадай. Каб дапамагчы ім «асвяжыць памяць», прыводзім урывак з фільма Юрыя Хашчавацкага «Плошча».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках