4 траўня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэймс Кэмеран анансаваў паўторны пракат «Аватара»

4

Фільм «Аватар» выйдзе ў паўторны пракат у жніўні 2010 года. Такую заяву зрабіў рэжысёр Джэймс Кэмеран у інтэрв'ю выданню LA Times.

«Зараз мы працуем над дадатковымі эпізодамі працягласцю каля шасці хвілінаў. Іх афармленнем займаюцца эксперты з кампаніі Weta. Мы ведаем, што ўсе квіткі былі прададзеныя ў кінатэатрах IMAX роўна да таго моманту, калі «Аватар» змяніла у пракаце «Аліса ў краіне цудаў», таму мы ўпэўненыя, што ў фільма яшчэ ёсць камерцыйны патэнцыял», - сказаў Кэмеран.

Як перадае Lenta.ru, рэжысёр таксама ўдакладніў, дзе будуць адбывацца асноўныя падзеі двух працягаў фільма. «У нас ужо ёсць ідэі на гэты конт. Мы паспрабуем ахапіць і іншыя планеты сістэмы Альфа Цэнтаўра, але, хутчэй за ўсё, ужо ў трэцяй частцы. У другой я перанясу асноўнае дзеянне ў іншае асяроддзе на той жа Пандоры - у акіяны. Якія гэтак жа багатыя на неверагодныя формы жыцця», - дадаў рэжысёр.

Ён не ўдакладніў, калі варта чакаць выхаду ў пракат другой часткі «Аватара».

Нагадаем, што дыскавыя выданні карціны паступяць у продаж у міжнародны Дзень Землі, які адзначаецца 22 красавіка, а ў лістападзе 2010 года будзе выпушчанае калекцыйнае выданне з дадатковымі матэрыяламі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках