18 траўня 2024, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія ацэньвае тавары з Беларусі і Расеі на прадмет мытаў

4
Еўракамісія ацэньвае тавары з Беларусі і Расеі на прадмет мытаў

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Літвы.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Еўракамісія цяпер ацэньвае, якая расейская і беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя можа быць абкладзена высокімі мытамі. Мэта абмежаванняў – скараціць паток такой прадукцыі ў Еўропу, піша Delfi.

Гітанас Наўседа падкрэсліў, што ЕЗ мае патрэбу ў цэнтралізаваным спосабе абмежаваць прысутнасць расейскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі на сваім рынку. Калі ж краіны, якія ўваходзяць у Еўразвяз, будуць уводзіць мыты паасобку, забароненыя тавары ўсё роўна патрапяць на іх рынкі – праз суседнія тэрыторыі.

- Мы можам, вядома, забараніць увоз расейскай і беларускай прадукцыі, сельгаспрадукцыі. Але я выдатна разумею, знаходзячыся ў Еўрапейскай радзе, што калі мы забаронім у нейкіх краінах, то яны змогуць пракрасціся на рынак Еўразвязу праз іншыя краіны, – адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках