4 траўня 2024, Субота, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы хакейны правал

22

Беларусь пакінула топ-дывізіён юніёрскага чэмпіянату свету. Хакей стаў занадта дарагой «цацкай» Лукашэнкі.

21 красавіка ў Бабруйску, у матчы турніру чатырох зборных за выжыванне, Канада выйграла ў Латвіі 5:1 і нароўні са Славакіяй захавала месца ў групе наймацнейшых.

На дзень раней гаспадары першынства з такім жа лікам саступілі славакам, але яшчэ мелі тэарэтычны шанец застацца ў топ-дывізіёне.

Становішча камандаў: Канада — 6 балаў (2 матчы; розніца шайбаў 16-4), Славакія — 6 (2; 9-4), Латвія — 0 (2; 4-9), Беларусь — 0 (4-16).

22 красавіка Канада сустрэнецца са Славакіяй, а Беларусь — з Латвіяй.

Гэта далёка не першы буйны хакейны правал. Нягледзячы на фантастычнае фінансаванне менскага «Дынама», другі год запар падчас чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі клуб не патрапіў у плэй-оф. Поўнай катастрофай для беларускіх спартоўцаў скончылася і Алімпіяда ў Ванкуверы.

Пры гэтым у Беларусі вылучаюцца велізарныя грошы на будаўніцтва каткоў і лядовых арэнаў. Насуперак цвярозаму розуму іх сёння будуюць нават у маланаселеных пунктах. Нягледзячы на гэта, у беларускіх камандах працуюць галоўным чынам прыезджыя гульцы з Расеі.

У развіццё хакея ўліваюцца велізарныя рэсурсы. Пры гэтым ва ўладаў няма грошай на ахову здароўя і адукацыю. Беларусы атрымліваюць жабрацкія зарплаты, у той час як на запрошаных трэнераў і гульцоў сыходзіць ільвіная доля бюджэту. Хакей стаў занадта дарагой «цацкай» Лукашэнкі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках