4 траўня 2024, Субота, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аватар» натхніў індзейцаў Амазоніі на вайну супраць будаўнікоў ГЭС

1

Бразільскія абарыгены прыгразілі пачаць вайну супраць «белых», калі тыя пачнуць будаўніцтва на Амазонцы буйнай гідраэлектрастанцыі Бела Монтэ.

Пра гэта піша Lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

Тэндэр на будаўніцтва ГЭС выйграў кансорцыум бразільскіх кампаній. Кошт праекта ацэньваецца больш чым у 10 мільярдаў даляраў. Бела Монтэ павінна стаць адной найбуйнейшых сярод электрастанцый падобнага тыпу ў свеце. Па словах аднаго з бразільскіх міністраў, праект вельмі станоўча ацаніў прэзідэнт краіны.

Супраць будаўніцтва ГЭС выступілі прадстаўнікі плямёнаў, насяляючых лясы Амазоніі, эколагі і стваральнік фільма «Аватар» Джэймс Кэмран. Сутнасць заяваў туземцаў зводзіцца да таго, што, калі будаўніцтва будзе распачатае, яны, падобна героям фільма, возьмуцца за стрэлы і дзіды.

«Вайна паміж індзейцамі і белымі можа ўспыхнуть з новай сілай. Мы будзем вымушаныя забіваць белых людзей, таму што яны хочуць занадта шмат. Нашу ваду, нашу зямлю», - заявіў правадыр племя Кайапо (Kayapo) Раоні Метукціре (Raoni Metuktire), вядомы тым, што неаднаразова ўдзельнічаў у сусветным турнэ разам з брытанскім рок-музыкантам Стынгам.

Лічыцца, што Кэмран, здымаючы самы касавы блокбастэр ў гісторыі кінапракату, натхняўся менавіта сітуацыяй у лясах Амазоніі. Па сюжэце фільма «Аватар» жыхары планеты Пандора пачынаюць вайну супраць зямлян, якія хочуць высяліць іх з месцаў пражывання дзеля карысных выкапняў. У выніку кровапралітнай бітвы абарыгены перамагаюць і адпраўляюць захопнікаў дадому.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках