Андрэй Мезін пагадзіўся выступаць за зборную Беларусі
8- 27.04.2010, 12:01
Знакаміты беларус ужо пачаў трэніравацца разам з астатнімі гульцамі зборнай.
Андрэй Мезін прыняў рашэнне працягнуць выступы за хакейную зборную Беларусі. Сёння варатар далучыўся да трэніровак беларускай каманды. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў кіраўнік Федэрацыі хакея Яўген Ворсін: «Ужо трэніруецца. Не хвалюйцеся, усё добра».
Нагадаем, што больш за тыдзень таму стала вядома, што Андрэй Мезін пакінуў зборную і з'ехаў да сям'і ў Украіну. Прычынай стала непаразуменне з кіраўніцтвам менскага «Дынама». Сталічны клуб адмаўляўся казаць, ці працягне кантракт з варатаром ці не. Учора Мезін вярнуўся ў Беларусь і правёў перамовы з клубам і з кіраўніцтвам зборнай.