23 снежня 2024, панядзелак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежных журналістак зноў выклікаюць на допыты

16
Незалежных журналістак зноў выклікаюць на допыты

28 красавіка Наталля Радзіна, Ірына Халіп, Святлана Калінкіна і Марына Коктыш павінны з'явіцца ў Першамайскі РУУС Менска.

Журналістаў зноў выклікае старэйшы дазнаўца Упраўлення ўнутраных спраў Гомеля Аляксандр Пусеў. Як было паведамлена журналісткам, дазнаўца мае намер азнаёміць іх з экспертызай канфіскаваных у іх кампутараў.

Шэф-рэдактара «Народнай волі» Святлану Калінкіну, ў якой канфіскавалі два кампутары (працоўны і хатні) выклікалі на допыт на 12.00. Намесніцу рэдактара гэтага ж выдання Марыну Коктыш, у якой таксама забралі два кампутары - на 12.30. Журналістка «Новай газеты» і жонка лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава Ірына Халіп, у якой быў канфіскаваны кампутар і ўсе носбіты інфармацыі, павінна прыйсці ў 13.00. І, нарэшце, на 13.30 выклікалі на допыт журналістку сайта charter97.org Наталля Радзіна, ў якой падчас ператрусу канфіскавалі 8 кампутараў.

Ператрусы і канфіскацыя кампутараў, нагадаем, праходзілі на падставе расследавання крымінальнай справы па факце паклёпу ў СМІ на начальніка Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласьці Івана Каржа.

Нагадаем, што, вымаючы кампутары ў офісе сайта charter97.org, супрацоўнікі міліцыі ў парушэнне закону адмовіліся ўнесці ў пратакол ператрусу серыйныя нумары кожнага сістэмнага блока. Акрамя таго, падчас ператрусу міліцыянты ў цывільным спрабавалі спачатку пранікнуць у кватэру сілай, без прад'яўлення пастановы і нанеслі журналістцы Наталлі Радзінай удар кулаком у твар.

Раней Радзіна выказвала перасцярогу, што ў выніку так званай экспертызы ў канфіскаваныя кампутары могуць змясціць любую інфармацыю, якой там раней не было, каб працягнуць крымінальны пераслед журналістаў.

Журналістка абскардзіла дзеянні міліцыянтаў у пракуратуры Ленінскага раёна Менска. Аднак парушэнне міліцыянтамі закону пры канфіскацыі кампутараў пракуратура праігнаравала. Акрамя таго, Наталлі Радзінай было адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якіяперавысілі паўнамоцтвы. Відавочна, што пракуратуры важней гонар генерала КДБ, а журналістаў, на іх думку, можна збіваць беспакарана.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках