26 красавiка 2024, Пятніца, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свет шакаваны беззаконнем, якое адбываецца ў Беларусі

23
Свет шакаваны беззаконнем, якое адбываецца ў Беларусі

Вядучыя сусветныя СМІ пішуць пра напад на журналістаў у Менску, зьвязваючы тое, што адбываецца з «зачысткай» напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Беларускія журналісты зноў адчуваюць ціск з боку праваахоўных органаў краіны. Эксперты лічаць, што дзеянні беларускай міліцыі супрацьзаконныя, а ператрусы і затрыманні журналістаў, якія пачасціліся ў апошнія некалькі тыдняў, з'яўляюцца не чым іншым, як свайго кшталту «зачысткай» інфармацыйнай прасторы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2011 года, перадае «Голас Амерыкі».

У апошнія некалькі тыдняў у Беларусі пачасціліся пераследы журналістаў, якія прадстаўляюць недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. У цэлага шэрагу незалежных журналістаў, а таксама інфармацыйных выданняў, было канфіскаванае прафесійнае абсталяванне, у некаторых выпадках праваахоўныя органы звярталіся да фізічнага гвалту супраць журналістаў. Абшуканая кватэра лідэра граданской кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава і яго жонкі журналісткі Ірыны Халіп, прайшлі ператрусы ў журналістаў газеты «Народная воля» Марыны Коктыш і Святланы Калінкінай.

Аднак, адзначае «Голас Амерыкі», асаблівы шок у грамадзянскай супольнасці і сярод тых, хто знаёмы з дзейнасцю адной з самых аўтарытэтных незалежных крыніцаў інфармацыі пра Беларусь - інтэрнэт-рэсурса charter97.org, выклікалі дзеянні беларускіх спецслужбаў супраць рэдакцыі гэтага сайта. З офіса charter97.org былі канфіскаваныя 8 сістэмных блокаў, што істотна ўскладніць працу сайта ў бліжэйшы час. Рэдактарка сайту Наталля Радзіна збітая міліцыянтамі.

Апошнія дзеянні ўладаў Беларусі накіраваныя на спыненне дзейнасці некаторых апазыцыйных журналістаў, пракамэнтаваў «Голасу Амерыкі» Андрэй Саннікаў - лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Беларусі. «Я думаю, што ўсім ўжо стала зразумела, што зараз ідзе не проста наступ, а кампанія па знішчэнні свабоды слова і ў цэлым свабоднай журналістыкі ў Беларусі», - кажа Саннікаў.

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» згодны, што «ў Беларусі ўжо пачалася «зачыстка» перад прэзідэнцкімі выбарамі».

На запыт «Голаса Амерыкі» пракаментаваць сітуацыю з пераследам журналістаў у Беларусі амбасада рэспублікі ў Вашынгтоне адказала адмовай, спаслаўшыся на адсутнасць «кампетэнтных людзей», якія маглі б гэта зрабіць.

Радыёстанцыя «Бі-Бі-Сі» таксама паведаміла, што «супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў у аўторак правялі аперацыю супраць непадцэнзурнага сайта charter97.org і шэрагу незалежных журналістаў».

Міжнароднае французскае радыё RFI паведамляе, што праваабарончыя арганізацыі свету асудзілі рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць журналісцкай супольнасці. Ператрусы праходзяць на падставе «справы аб паклёпе». Праваабаронцы сцвярджаюць, што гэта не больш чым падстава. Ды і вайна кампраматаў, на іх думку, у гэтым выпадку справа другасная. Андрэй Саннікаў упэўнены, што такія паводзіны ўвогуле тыповыя для цяперашніх беларускіх уладаў, але «абвастрэнне» адбываецца напярэдадні вялікіх палітычных кампаніяў.

Рэдактарка сайта Хартыя-97 Наталля Радзіна пасля збіцця міліцыянтамі, якія праводзілі ператрус у рэдакцыі інтэрнэт-выдання (Фота Міжнароднага французскага радыё RFI)

Зараз у Беларусі ідзе кампанія па выбарах у мясцовыя саветы, але, галоўнае, - наперадзе прэзідэнцкія выбары. Андрэй Саннікаў ужо заявіў пра тое, што мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта, адзначае Міжнароднае французскае радыё RFI.

Найбуйнейшы польскі тэлеканал TVN24 таксама перадаў пра напад міліцыі і спецслужбаў на сайт charter97.org, адзначыўшы, што рэдактарка Наталля Радзіна звязвае ператрус і канфіскацыю тэхнікі ў журналістаў з тым, што «Лукашэнка баіцца свабоды слова і рэальнага суперніка на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах». Тэлеканал нагадвае, што за дзень да ператрусаў пра намер стаць кандыдатам у прэзідэнты абвесціў лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

Вядучая польская «Gazeta Wyborcza» піша, што лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў асудзіў ператрусы, якія прайшлі ў Менску ў офісах і ў працаўнікоў незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Саннікаў і рэдактарка навінавага парталу charter97.org Наталля Радзіна заявілі ў аўторак, што, на іх думку, буйнамаштабныя ператрусы ў дамах лідэраў апазіцыі ў Беларусі не маюць нічога агульнага з крымінальнай справай, на якую спасылаецца міліцыя, праводзячы ператрусы. Паводле ацэнкі Саннікава, так званая «паляўнічая справа», сутнасць якой заключаецца ў канфлікце паміж беларускімі сілавымі структурамі – міліцыяй і КДБ, з'яўляецца толькі падставай для нападу на свабоду слова.

Польская газэта «Rzecz Pospolita», таксама піша на сваіх старонках, што «захоп рэдакцыі парталу charter97.org быў не выпадковы». За дзень да гэтага, у панядзелак сайт паведаміў, што кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах будзе лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках