18 траўня 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» убачылі расейскую змову нават у фарфоры

15

Прадстаўнік «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Сямашка заявіў, што прэтэнзіі Расеі па беларускім фарфоры надуманыя і маюць палітычную матывацыю.

У расейскіх СМІ з'явілася інфармацыя пра тое, што ў посудзе беларускага прадпрыемства выяўленае перавышэнне гранічна дапушчальных нормаў кадмію і свінцу: нібыта ў адной з пробаў колькаснае ўтрыманне кадмію ў 242 разы перавысіла гранічна дапушчальную норму, свінцу - у 60 разоў, нагадвае «Салідарнасць».

«Я больш чым ўпэўнены, што гэта чыста палітычны крок расейскага боку, - адзначыў старшыня пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве «палаты прадстаўнікоў» Беларусі Сяргей Сямашка. - Яго мэта: паспрабаваць яшчэ раз паказаць, што мы - невялікая краіна, што залежыць ад гіганта, які мае права нам на штосьці паказваць».

Сяргей Сямашка заявіў, што пра аб'ектыўныя прэтэнзіі да якасці беларускага фарфору не можа быць і гаворкі. «Аўтарытэт нашай прадукцыі даўно вядомы. Якасць нашага фарфору правяраецца ўвесь час і шматкроць», - сказаў ён.

У «Беллегпраме» адзначылі, што ў Беларусі і Расеі дзейнічаюць розныя дапушчальныя ліміты вылучэння свінцу і кадмію з керамічнага посуду, а таксама метады правядзення выпрабаванняў. Што да Добрушскага фарфоравага заводу, дык прадпрыемства кантралюе адпаведнасць посуду як беларускім, так і расейскім нормам. Апошнія выпрабаванні посуду праводзіліся 5 красавіка 2010 года ў адпаведнасці з ДАСТ Р ІСА 6486-2-2007, які ўжываецца ў Расеі. Гэтыя выпрабаванні паказалі, што ўтрыманне свінцу і кадмію адпавядаюць як беларускаму, так і расейскаму ДАСТам. Фактычнае ўтрыманне свінцу і кадмію ці не выяўлена, ці было ніжэй за дапушчальнае ў 100-1000 разоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках