28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снягір асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі

17

Экс-пракурор Менскай вобласці прызнаны вінаватым па ўсіх артыкулах, па якіх яму было прад'яўленае абвінавачванне.

Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду Беларусі прысудзіла экс-пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра да 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае «Интерфакс».

«М. Снягір асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці», - паведаміў старшыня на дадзеным працэсе Аляксей Рыбакоў.

Былы дырэктар ААТ «Забудова» Мікалай Кудзелка асуджаны да 3 год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе ўзмоцненага рэжыму.

Снягір прызнаны вінаватым па ўсіх артыкулах, па якіх яму было прад'яўленае абвінавачванне. У прыватнасці, ён прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай, якая займае адказнае становішча, матэрыяльнай каштоўнасці ў буйным памеры.

М. Снягір таксама прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і захоўванні боепрыпасаў, заявіў суддзя.

Пры гэтым ён адзначыў, што паводле прысуду будзе канфіскаваная маёмасць, на якой быў накладзены арышт. А менавіта - кватэра N10 па ул.Грыбаедава ў Менску.

Былы кіраўнік ААТ «Забудова» М. Кудзелка прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 ст.431 «Дача хабару» і ч. 2 арт. 424 «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі».

Суд пастанавіў залічыць у тэрмін адбывання пакарання тэрмін адбыцця пад арыштам з 12 лістапада 2008 года, а М. Кудзелка - з 1 красавіка 2009 года. Судздзя падкрэсліў, што прысуд абскарджанню не падлягае.

Як паведамлялася раней, на нарадзе, які праходзіў 13 лістапада 2008 г, Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцця М. Снегіром кватэры ў Менску і будаўніцтва дарагога катэджа.

14 лістапада 2008 г была ўзбуджаная крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па яго праходзіў і М. Снягір. Неўзабаве ён быў затрыманы і змешчаны ў менскі следчы ізалятар.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках