Андрэй Касціцын можа пакінуць «Манрэаль»
1- 1.06.2010, 12:06
Цяперашнім летам «Манрэаль Канадзіенс» плануе здзейсніць абмен беларускага форварда Андрэя Касціцына.
Паводле сцвярджэння Еdmonton Journal, канадскі клуб не надта задаволены выступам беларуса ў цяперашнім сезоне. Касціцын-старэйшы ў рэгулярным чэмпіянаце ў 59 матчах набраў 33 (15+18) балы. У плэй-оф Андрэй у 19 гульнях адзначыўся 8 (3+5) баламі, паведамляе сайт Федэрацыі хакея Беларусі.