Лукашэнка прызначыў намеснікаў
11- 8.06.2010, 15:01
Аляксандр Лукашэнка разгледзеў 8 чэрвеня кадравыя пытанні.
Беларускі кіраўнік даў згоду на прызначэнне першых намеснікаў міністраў культуры, па падатках і зборах, аховы здароўя, транспарту і камунікацый, паведамляе БелТА.
Першым намеснікам міністра культуры стане Уладзімір Карачэўскі, які да гэтага працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення культуры Мінскага гарвыканкама.
Сяргей Налівайка ўзгоднены на пасаду першага намесніка міністра па падатках і зборах. Раней ён працаваў начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Магілёва.
Першым намеснікам міністра аховы здароўя будзе Валерый Хаджаеў, які да гэтага быў генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмедтэхніка».
Уладзімір Дервянкоў ўзгоднены на пасаду першага намесніка міністра транспарту і камунікацый. Раней ён быў намеснікам міністра.
На пасадзе намесніка міністра транспарту і камунікацый будзе працаваць Аляксандр Шышко, які да гэтага быў кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця.
Акрамя таго, Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Андрэя Шорца намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі (працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама) і Дзмітрыя Голухава - намеснікам міністра эканомікі (раней займаў пасаду начальніка ўпраўлення рэалізацыі манетарнай палітыкі галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый Нацбанка ).
Мікалай Фурсевіч быў прызначаны начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце; Васіль Гарбаценка - намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта - начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння; Уладзімір Маісеенка - начальнікам Інстытута пагранічнай службы; Андрэй Забара - намеснікам старшыні Вярхоўнага суда; Пётр Мамановіч - членам праўлення Нацыянальнага банка; Аляксандр Галаў - членам праўлення Нацыянальнага банка; Тарас Надольны - членам праўлення Нацыянальнага банка.