24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фюле абвяргае Лукашэнку

23

Эўракамісар Штэфан Фюле ўсё ж абмяркоўваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на сустрэчы з прэзыдэнтам Лукашэнкам.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, які наведаў Менск 8-9 ліпеня, абмяркоўваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі не толькі на сустрэчах з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і лідэрамі апазіцыі, але і з прадстаўнікамі ўлады, у тым ліку, з Лукашэнкам, аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю БелаПАН.

Фюле сказаў, што 8-9 ліпеня «скарыстаўся першым афіцыйным візытам у Беларусь, каб нагадаць: павага фундамэнтальных правоў і свабодаў - аснова палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да суседзяў і ключавы фактар разьвіцьця двухбаковых стасункаў».

«Толькі паважаючы гэтыя фундамэнтальныя, усеагульныя каштоўнасьці, Беларусь зможа поўнасьцю скарыстацца патэнцыялам, які прапаноўвае ЭЗ як у рамках Эўрапейскай палітыкі добрасуседства ў цэлым, так і палітыкі Ўсходняга партнэрства ў прыватнасьці», - заявіў Фюле.

17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, камэнтуючы сустрэчу са Штэфанам Фюле, заявіў: «Дзякуй Богу, мы не закранулі ні пытаньняў палітыкі гэтай, ні дэмакратызацыі і г.д.». Лукашэнка тады паведаміў, што галоўнымі пытаньнямі перамоваў былі візавы рэжым («чым нашы грамадзяне правініліся перад вамі?»), праграма «Ўсходняе партнэрства» і зона свабоднага гандлю («Чаму вы блякуеце нашы тавары? Мы ж вашыя не блякуем»).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках