25 снежня 2024, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрымалі сігнал

81
Атрымалі сігнал

У Маскве, верагодна, прынятае прынцыповае рашэнне пра змену кіруючай у Беларусі вярхушкі, піша газета «Московский комсомолец».

Як піша газета «Московский комсомолец» у артыкуле «Менская разня тэлепілой», эфект бомбы, якая выбухнула, зрабіў у Беларусі фільм тэлеканала НТВ пра Аляксандра Лукашэнку. Толькі праз некалькі дзён з'явілася першая рэакцыя шакаваных беларускіх уладаў. Спікер верхняй палаты беларускага «парламента» Анатоль Рубінаў намякнуў на магчымасць забароны вяшчання расейскага ТВ на тэрыторыю Беларусі. На ўсялякі выпадак пачалі весці зачыстку мясцовага сектара Інтэрнэту.

Вялізны тэкст Рубінава быў змешчаны ў прапрэзідэнцкай газеце «Советская Белоруссия», і яго, верагодна, можна лічыць пазіцыяй афіцыйнай. Аляксандра Рыгоравіча аўтар назваў «таленавітым самародкам з народа». Расея ж, на яго думку, не можа змірыцца з незалежнасцю суседзяў і хоча іх падпарадкавання, а вось Лукашэнка карыстаецца безумоўнай падтрымкай грамадзянаў. Без яго Беларусь абавязкова загразне ў міжусобіцах, крымінале, карупцыі. Уласнасць, зямля будуць паскупляныя расейскімі алігархамі, капіталы вывезеныя за мяжу. І Пуціна, і Мядзведзева, па словах спікера, прывялі да ўлады «за ручку» у якасці пераемнікаў папярэднікі. Лукашэнка ж сумленна выйграў выбары і палохае расейскіх лідэраў сваёй папулярнасцю.

Нагадаем, у мінулыя выходныя па Лукашэнку ўдарыла цяжкая артылерыя з двух буйных расейскіх каналаў — «газпрамаўскі» НТВ і бюджэтны Russia Today паказалі разгромныя сюжэты: «Хросны Бацька» і «Невыносны Лука». Кампрамат падабралі ва ўсіх кірунках: і выкраданні людзей, і здзекі з апазіцыі, і нават у лепшых савецкіх традыцыях — «амаральныя паводзіны»: сувязі з палюбоўніцай. Праўда, сенсацыйная інфармацыя не з'яўляецца навіной для шмат каго ў Беларусі і для некаторых у Расеі. Вашынгтон і Брусэль доўгія гады патрабавалі ад Лукашэнкі спыніць парушэнні правоў чалавека і нават уводзілі супраць яго санкцыі. Масква зацята падтрымлівала Лукашэнку, якога цяпер гэтак жа шалёна выкрывае.

Зараз назіральнікі мяркуюць, што стала прычынай з'яўлення забойчых сюжэтаў. Так, за апошні час паміж краінамі было нямала бязлітасных канфліктаў — і нафтавая вайна, і газавая, і пытанні Мытнага саюза. Праўда, усе яны да канца чэрвеня так ці інакш былі ўладжаныя. Таму шмат хто расцаніў гэтыя сюжэты як прэм'еру Расеі ва ўнутрыбеларускіх справах.

На люты 2011 года ў Беларусі намечаныя прэзідэнцкія выбары — і, верагодна, у Маскве прынятае прынцыповае рашэнне аб змене кіруючай вярхушкі. Дагэтуль Лукашэнка без праблемаў абіраўся на новыя тэрміны (зараз у яго сканчаецца трэці). Але падаражэнне расейскага газу, блакаванне на расейскіх рынках беларускіх тавараў, а таксама пешчанне апазіцыйных кандыдатаў могуць зрабіць сваю справу. Эліты Беларусі атрымалі выразны сігнал, што Масква зойме гэтым разам актыўную пазіцыю, а таксама што менавіта Расея забяспечвае перадачу ўлады ў Беларусі.

Цікава, што ў сераду было роўна дзесяць гадоў з моманту знікнення ў Менску вядомага журналіста Дзмітрыя Завадскага. Двое былых афіцэраў МУС па гэтай справе атрымалі пажыццёвае зняволенне. Фільм НТВ, хоць і не быў паказаны па беларускім тэлебачанні, актыўна распаўсюджваецца праз Інтэрнэт. Відэаролікі ў Менску паглядзелі дзясяткі тысячаў чалавек. Апазіцыйныя сайты назвалі і першых ахвяраў цэнзуры. Так супала, што з 1 ліпеня ў Беларусі запрацаваў новы закон аб Інтэрнэце, які дае права правайдэрам адключаць непажаданыя сайты.

Гэтым калажам «Московский комсомолец» пракаментаваў артыкул «Менская разня тэлепілой»

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках