24 снежня 2024, aўторак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НТВ ацаніла «крэатыў» сябраў БРСМ (Фота)

99

Гендырэктар тэлекампаніі адзначыў, што акцыя адпавядала ўзроўню пралукашэнкаўскага саюза моладзі.

«Мы заўсёды шануем увагу тэлегледачоў і прызвычаіліся да таго, што гэтая ўвага праяўляецца ў форме, адпаведнай іх узроўню. Ці ўзроўню тых, хто стаіць за імі», - паведаміў гендырэктар НТВ Уладзімір Кулісцікаў, каментуючы газеце «Коммерсант» акцыю БРСМ «Асцярожна! Смярдзіць КАнаЛ НТВ!».

Кулісцікаў таксама пракаментаваў намёкі спікера верхняй палаты беларускага «парламента» Анатоля Рубінава на магчымасць забароны вяшчання расейскага ТВ на Беларусь, адзначае АФН.

«НТВ - расейскі канал для расейскіх гледачоў і тых, хто цікавіцца Расеяй па-за яе межамі. Таму ніякай шкоды ад таго, што ў якой-небудзь краіне па-за межамі Расеі глядач пазбавіцца доступу да НТВ, для кампаніі няма», - цытуе кіраўніка НТВ газета «Коммерсант».

«Калі такое адбудзецца, усе прэтэнзіі замежны глядач павінен адрасаваць не да нас», - патлумачыў ён.

Нагадаем, акцыя прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі стала адказам на паказ на НТВ фільма «Хросны бацька», у якім беларускія ўлады абвінавачваюцца ў датычнасці да палітычных забойстваў.

На смеццевых баках, усталяваных уздоўж галоўнай вуліцы Менска, праспекта Незалежнасці, актывісты прапрэзідэнцкага саюза моладзі, наляпілі налепкі «Спецыяльна для НТВ!». Там жа мінакам раздавалі ўлёткі, дзе казалася, што НТВ «ілье бруд на нашую краіну» і «смярдзіць, падобна да скунса». Затым дзея перамясцілася да плошчы ля Камароўскага рынка. Там актывісты збудавалі «кватэрку маладой сям'і, якая глядзіць НТВ»: заслалі дыван, паставілі канапу, столік і тэлевізар, на якім красавалася застаўка «Асцярожна! Смярдзіць КАнаЛ НТВ!». «Сям'я» глядзела тэлевізар у супрацьгазах і ахоўных касцюмах, перыядычна абураючыся, што «хтосьці псуе паветра».

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках