26 красавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская дэлегацыя ў Астане ў шоку ад фільма на НТВ

66
Беларуская дэлегацыя ў Астане ў шоку ад фільма на НТВ

Напярэдадні паседжання Междзяржсавета ЕўрАзЭС у Астане шэраг расейскіх тэлеканалаў аказвалі беспрэцэндэнтны ціск на Беларусь, паспяшаліся заявіць беларускія чыноўнікі.

Пра гэта паведаміла крыніца ў дэлегацыі, якая суправаджала Аляксандра Лукашэнку падчас яго працоўнага візіту ў Казахстан, перадае БелТА.

«Некаторыя расейскія тэлеканалы, якія толькі намінальна з'яўляюцца незалежнымі, але насамрэч усім вядома, як і кім яны кіруюцца, фактычна вылілі цэбар бруду на кіраўніка дзяржавы і Беларусь у спробе аказаць беспрэцэндэнтны інфармацыйны ціск», — заявіла крыніца.

Падобныя паводзіны з боку расейскіх партнёраў выклікаюць здзіўленне ў беларускага боку. «Чорны піяр і хлусня ў дачыненні да Беларусі выглядаюць цалкам арганізавана. Гэта тым больш дзіўна, улічваючы тое, што нас запрашаюць быць саюзнікамі і партнёрамі ў Мытным саюзе», — падкрэсліла крыніца.

На Междзяржсавеце павінны быць прынятыя выключна важныя рашэнні. Але расейскія СМІ спрабуюць стварыць вельмі негатыўны фон для перамоўнага працэсу і, фактычна, недальнабачнасцю рэжысёра гэтага інфармацыйнага нападу падстаўляюць, перш за ўсё, кіраўніка расейскай дзяржавы, лічыць крыніца ў беларускай дэлегацыі.

Нагадаем, што ўчора расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі.

У праграме «Надзвычайнае здарэнне» на тэлеканале НТВ быў паказаны фільм «Хросны бацька», у якім было расказана пра загадкавую смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойствы былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме прыводзяцца архіўныя інтэрв'ю з выкрадзенымі апазіцыянерамі і іх сваякамі, і наўпрост кажацца пра датычнасць беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках