8 траўня 2024, Серада, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагедыя на Баравой: «мёртвыя петлі» над галовамі менчукоў

15

Якая трагедыя павінна адбыцца, каб небяспечныя паветраныя піруэты перасталі вырабляць над дамамі менчукоў?

Скаргі ад жыхароў сталічных раёнаў Усход, Уручча і прылеглых да горада катэджных і дачных пасёлкаў на палёты над іх дамамі самалётаў і верталётаў аэраклуба, размешчанага ў пасёлку Баравая, паступаюць у Першамайскі райвыканкам.

Падзенне верталёта на міжнародных спаборніцтвах па верталётным спорце «Адкрыты кубак СНД-2010» стала новай прычынай абурэння менчукоў, піша interfax.by.

«Дзякуй Богу, што верталёт не зваліўся на гледачоў ці бліжэйшыя дамы. Якая трагедыя павінна адбыцца, каб небяспечныя паветраныя піруэты перасталі вырабляць практычна над нашымі галовамі?» - такім пытаннем задаюцца нашыя чытачы.

Начальнік штаба аэрадрома Баравая Юры Касценка паведаміў, што пытанне аб пераносе аэрадрома з прыгарада Менска ў свой час узнімалася, але не ў сувязі з пытаннямі бяспекі, а ў межах разгляду пытання аб перадачы зямлі, на якой размешчаны Цэнтральны аэраклуб ДТСААФ, пад забудову. Аднак пакуль працэс далей не пайшоў, і ў кіраўніцтва Цэнтральнага аэраклуба няма інфармацыі аб далейшым вырашэнне гэтага пытання.

«Аэраклуб функцыянуе ў адпаведнасці з вызначанымі законам патрабаваннямі ў адносінах бяспекі», - дадаў ён. «Што да гібелі нямецкага пілота падчас адкрытага кубка СНД па верталётным спорце, дык у цяперашні час спецыяльная камісія расследуе прычыны катастрофы верталёта», - паведаміў Ю. Касценка.

У выканкаме Менскага раёна заявілі, што пытанне пераносу аэрадрома і аэраклуба знаходзіцца па-за іх кампетэнцыяй.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках