20 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам разбіўся нямецкі верталёт (Фота, відэа)

33
Пад Менскам разбіўся нямецкі верталёт (Фота, відэа)

На адкрытым Кубку СНД па верталётным спорце, які праходзіў на аэрадроме Баравая пад Менскам, разбіўся пілот з Германіі.

Гэта адбылося 8 жніўня падчас паказальных выступаў пры выкананні фігуры вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля», паведамляе БелаПАН.

Верталёт MD-500 (вытворчасці ЗША) пад кіраваннем пілота з Германіі Гюнтэра Цымера, выконваючы фігуру вышэйшага пілатажу, выходзіў з піке на малой вышыні, ўпаў, загарэўся, пілот загінуў. Для тушэння пажару выклікалася выратавальная брыгада.

74-гадовы Гюнтэр Цымер быў прызнаным асам у малой авіяцыі і адным з нешматлікіх пілотаў у свеце, якія выконвалі на верталёце фігуру вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля», адзначае «Інтэрфакс-Захад».

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас паказальнага выступу ён выконваў менавіта гэты элемент і адолеў самую складаную частку - трагедыя адбылася ў 15.39 па менскім часе ў паўночна-заходняй частцы аэрадрома Баравая на аддаленні 500-600 метраў ад гледачоў.

У якасці магчымых версіяў, у ліку іншых, разглядаецца памылка пілота і неулічэнне ім метэаўмоваў. Паводле словаў трэнера зборнай Расеі па верталётным спорце Гары Георкава, які прысутнічаў пры здарэнні, «асноўная версія, якая можа разглядацца, першае - гэта памылка пілота пры выкананні фігуры «скосая пятля», пры выйсці ў піке пілот не ўлічыў метэаўмоваў і не справіўся з кіраваннем». «Другое - гэта стан здароўя пілота, гэта таксама нельга скідаць з рахунку», - канстатаваў эксперт.

Паколькі трагедыя адбылася падчас адкрытага кубку СНД па верталётным спорце, які праводзіцца пад эгідай ДТСААФ, спецыялісты не выключаюць, што расследаваннем гэтага здарэння будзе займацца ваенная пракуратура.

Як стала вядома карэспандэнту партала interfax.by, сведкай таго, што адбылося, стала жонка загінулага пілота: Гюнтэр Цымер разбіўся на яе вачах.

Спаборніцтвы такога ўзроўню ў Беларусі праводзяцца ў трэці раз. У паветраных баталіях бралі ўдзел экіпажы з Беларусі, Расеі, Германіі і Вялікабрытаніі. Беларускія спартоўцы выступаюць на верталётах Мі-2, расейскія - на Мі-2 і Robinson R-44 (ЗША), прадстаўнікі Германіі - на Robinson R-44 і MD-500, Вялікабрытаніі - на Robinson R-44.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках