24 снежня 2024, aўторак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Хопіць карміць Лукашэнку, ён нам не сябар!

40

Новыя гучныя заявы віцэ-спікера Дзяржаўнай Думы Расеі прагучалі 12 жніўня.

Расея павінна спыніць любую дапамогу ўладам Беларусі, заявіў віцэ-спікер Дзярждумы Уладзімір Жырыноўскі, перадае «Новый регион».

«Нікому не дапамагаць. Ні Беларусі, ні Украіне, ніколі. Тады мы будзем жыць багата», – упэўнены расейскі дэпутат.

«Ніякіх мытных саюзаў. З усімі мець адносіны, як з замежнымі дзяржавамі», – падкрэсліў палітык, дадаўшы: «Ніякай дапамогі, ніякай. Ні пад якім выглядам, ніколі».

«Лукашэнка не з'яўляецца нашым сябрам і саюзнікам. Ён хоча найболей выцягнуць з каго заўгодна для сваёй краіны і застацца там пажыццёва. Нам гэта не трэба. Мы не павінны карміць Беларусь. Мы ўжо страцілі там $50 млрд. Афганістан – 12. Украіне абяцаем 40. Гэта што, 10 капеек, ці што? І так мы робім 100 гадоў. Вось прычына нашых няўдач», – лічыць старшыня ЛДПР.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках