23 снежня 2024, панядзелак, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы запатрабуюць міжнароднага расследавання справаў зніклых

17

Сёння, у Дзень салідарнасці, у Менску пройдзе акцыя «Патрабуем міжнароднага расследавання!».

Акцыя адбудзецца ў 18.00 ля Акадэміі навук. Беларусаў заклікаюць прыйсці туды з партрэтамі выкрадзеных і забітых віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара, экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Паводле пастановы Вярхоўнага суда, гэта не парушае ніякіх законаў.

Пасля паказу на расейскім тэлеканале НТВ фільма «Хросны бацька», аўтары якога наўпрост казалі пра магчымую датычнасць Аляксандра Лукашэнкі да выкраданняў і забойстваў Ганчара, Захаранкі, Завадскага і Красоўскага, лідэры беларускай апазіцыі, праваабаронцы і вядомыя беларусы звярнуліся ў Раду Бяспекі ААН з просьбай правесці міжнароднае расследаванне гэтых злачынстваў. Тыдзень таму яны таксама накіравалі запыты міністрам замежных справаў пастаянных чальцоў Савета бяспекі ААН — Кітая, Расеі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША.

«Праваабаронцы Беларусі, адвакаты сем'яў і сваякоў зніклых выкарыстоўвалі ўсе ўнутраныя, а таксама рэгіянальныя і міжнародныя механізмы прававой абароны, але не дамагліся выніку. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які застаецца ва ўладзе з таго часу, калі адбыліся знікненні, не стварыў умоваў для правядзення дакладнага і непрадузятага расследавання гэтых справаў і блакаваў спробы міжнароднай супольнасці даведацца праўду пра лёсы зніклых»,— кажацца ў дакуменце.

Аўтары спасылацца на ранейшыя рэзалюцыі ААН, у якіх кажацца пра выкраданні людзей у Беларусі, на даклад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, у якім беларускія чыноўнікі абвінавачваюцца ў датычнасці да выкраданняў. Беларусы спасылаюцца на прэцэдэнт стварэння Міжнароднай камісіі ААН па расследаванні забойства былога прэм'ер-міністра Лівана Рафіка Харыры і іншых палітычна матываваных забойстваў у Ліване.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках