19 траўня 2024, Нядзеля, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады ігнаруюць Канвенцыю супраць гвалтоўных знікненняў

2

У краіне былі выкрадзеныя вышэйшыя службовыя асобы – апаненты цяперашняй улады.

У Берасцейскі гарвыканкам 15 жніўня накіраваная заяўка на правядзенне ў абласным цэнтры мітынгу, удзельнікі якога маюць намер выступіць за падпісанне Беларуссю Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

Мерапрыемства намячаецца на 30 жніўня. Яго мэта — прыцягнуць увагу жыхароў горада да патрабавання падпісання кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі краіны гэтай канвенцыі.

Кісляк нагадаў, што 30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў. «І я лічу, што менавіта ў гэты дзень неабходна нагадаць грамадскасці пра зніклых вядомых людзей у Беларусі — Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага, а таксама запатрабаваць падпісання нашай дзяржавай гэтай канвенцыі, якая з'яўляецца сур'ёзным інструмантам барацьбы са знікненнямі людзей ва ўсім свеце», — адзначыў актывіст.

Паводле яго словаў, пасля таго як у 2006 годзе Міжнародная канвенцыя для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў была прынятая Генеральнай асамблеяй ААН, «некаторыя вышэйшыя службовыя асобы нашай краіны заяўлялі пра тое, што для Беларусі гэтая канвенцыя не актуальная». «Мы з гэтым не згодныя і маем намер дамагчыся падпісання Беларуссю гэтага міжнароднага дакумента», — сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках