2 траўня 2024, Чацвер, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выдавецтве «Нашай Нівы» пазапланавая падатковая праверка

6

Гэта стала працягам вынясення газеце двух папярэджанняў за артыкулы пра фільм «Хросны бацька».

Раніцай 2 жніўня інспектар Міністэрства па падатках і зборах па тэлефоне паведаміла, што рыхтуецца пазапланавая праверка прадпрыемства-выдаўца «Нашай Нівы» — прыватнага прадпрыемства «Суродзічы».

На пытанне, з чым гэта звязана – у апошні раз «Суродзічы» правяралі зусім нядаўна, у верасні 2008 года — яна адказала, што праверка праводзіцца па загадзе міністра.

Нагадаем, што на мінулым тыдні газета атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі за артыкулы пра фільм НТВ «Хросны бацька», які выкрывае Аляксандра Лукашэнку. Нумар выдання з інфармацыяй пра фільм, па звестках чытачоў, не з'явіўся ў кіёсках«Белсаюздрука».

Паводле ўказа № 510 «Аб упарадкаванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» суб'екты гаспадарання, аднесеныя да нізкай групы рызыкі, як «Суродзічы», павінны правярацца не часцей за адзін раз ў пяць гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках