12 чэрвеня 2026, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэма палітычных знікненняў у Беларусі пад забаронай

3

Гарвыканкам Берасця забараніў праводзіць мітынг за падпісанне Беларуссю Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў.

Заяўку на правядзенне гэтага мерапрыемства 30 жніўня падаваў праваабаронца Раман Кісляк. Дата правядзення мітынгу была прымеркаваная да Міжнароднага дня ахвяр гвалтоўных знікненняў, які адзначаецца 30 жніўня, паведамляе БелаПАН.

Заяўнік мітынгу планаваў арганізаваць яго на пешаходнай частцы плошчы Леніна, побач з будынкам навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

«У адказе, які я атрымаў, стандартная прычына адмовы - заяўка пададзеная на правядзенне мітынгу не ў месцы, якое вызначанае для правядзення масавых мерапрыемстваў гарвыканкамам, - паведаміў БелаПАН праваабаронца. - Лічу, што такая забарона ў адносінах да мяне - дыскрымінацыя. 31 ліпеня практычна на гэтым жа месцы, на якое я падаваў заяўку, праходзіў вялікі канцэрт у рамках Дня горада, дзе было больш за тысячу гледачоў. Гэта непараўнальна з планаванай колькасцю ўдзельнікаў мітынгу, а менавіта 50 чалавек».

«Нягледзячы на адмову ў правядзенні мітынгу, я маю намер 30 жніўня прыйсці на плошчу і правесці мерапрыемства», - заявіў Кісляк.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках