18 траўня 2024, Субота, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На алкаголь» будуць правяраць кіроўцаў і пешаходаў

43

Рашэнне пра мінімальна дапушчальны ўзровень алкаголю ў крыві можа быць прынятае да канца года.

Пра гэта заявіў галоўны нарколаг міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксей Аляксандраў.

«Не выключана, што рашэнне аб зніжэнні дапушчальнага ўзроўню алкаголю ў крыві ад 0,5 да 0,3 праміле можа быць прынятае ўжо сёлета. Прыняцце гэтага рашэння палягае ў кампетэнцыі ўрада, заявіў агенцтву «Інтэрфакс» Аляксандраў.

Пры гэтым ён адзначыў, што «гэтае рашэнне закране не толькі кіроўцаў, але і ўсіх грамадзянаў, якія прымаюць удзел у дарожным руху - пешаходаў, веласіпедыстаў. Яно закране ўзровень ўтрымання алкаголю ў крыві для людзей, якія прыходзяць на працу».

Акрамя гэтага, па словах галоўнага нарколага, узровень утрымання алкаголю ў крыві ўлічваецца пры ацэнцы супрацьпраўных дзеяў.

Разам з тым А.Аляксандраў адзначыў, што ў першым паўгоддзі 2010 года на 0,4% знізілася спажыванне алкаголю ў Беларусі. «Я вельмі рады гэтым лічбам. Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, дык мы, прынамсі, застанёмся на ўзроўні мінулага года. Спажыванне алкаголю ў краіне хаця б не павялічыцца, і, я спадзяюся, яно застанецца на ўзроўні 12 літраў абсалютнага алкаголю на душу насельніцтва», - адзначыў ён.

Галоўны нарколаг таксама адзначыў, што прыняцце заканадаўства аб забароне ўжывання піва на вуліцах зменшыла аб'ёмы спажывання гэтага напою ў Беларусі.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на Аляксандрава, Мінздароўя выступіў з ініцыятывай аб зніжэнні дапушчальнага ўзроўню алкаголю ў крыві кіроўцаў з цяперашніх 0,5 праміле да 0,3 праміле. «Нас у гэтым падтрымала больш за 20 міністэрстваў і ведамстваў», - сказаў галоўны нарколаг.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках