2 траўня 2024, Чацвер, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Комсомольская правда»: Нельга забываць, што Лукашэнка - дыктатар

25

Калі гаворка ідзе пра нафту, маральныя ацэнкі чамусьці часцяком адразу знікаюць, піша газета.

Шмат цёплых словаў было сказана ў адрас беларускага кіраўніка, у прыватнасці, у сувязі з узгадкамі пра агульную вялікую падзею ў гісторыі Літвы і Беларусі - гадавіну Грунвальдскай бітвы, піша сёння «Комсомольская правда в Северной Европе» у артыкуле пад загалоўкам «У Літве палюбілі «бацьку» Лукашэнку».

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, вялікі аматар веласпорту, адправіўся падчас адпачынку ў велапрабег па дарогах Беларусі. Нядаўна пабываўшы ў Менску, Кубілюс і Лукашэнку запрасіў разам пакатацца на ровары. У сталіцу Беларусі Кубілюс прыбыў не адзін, а на чале вялікай дэлегацыі.

Разам з прэм'ерам і яго жонкай Расай у велапрабег адправіліся міністр эканомікі Дайнюс Крэйвіс і міністр сацыяльнай абароны і працы Данатас Янкаўскас. Да іх далучыліся і некалькі чальцоў Сейма Літвы. У Беларусі ўдзельнікі велапрабегу наведалі гістарычныя месцы, звязаныя з эпохай Рэчы паспалітай, помнікі таго перыяду, сустрэліся з літоўцамі, якія пражываюць у Беларусі, і наведалі літоўскую школу ў Рымдзюнах.

Узаемная цікавасць да развіцця стасункаў узнікла не на пустым месцы. Газ і нафта, магчыма, хутка будуць паступаць у Беларусь не з Расеі, а з Літвы. Шмат якія літоўскія палітолагі лічаць, што Лукашэнка, гуляючы з Літвой, хоча прадэманстраваць Маскве сваю незалежнасць у выбары палітычных варыянтаў і даказаць, што Менск можа абысціся і без расейскіх энерганосьбітаў. Насамрэч у Менска магчымасці для гэтага вельмі абмежаваныя. Вядома, у прынцыпе, Лукашэнка можа атрымліваць нафту і газ праз Літву, у якой ёсць выхад да мора і нафтавы тэрмінал у Клайпедзе. А тэрмінал звадкаванага газу цяперашняя кіруючая ў Літве кааліцыя збіраецца пабудаваць ударнымі тэмпамі. Але ў колькі абыдзецца такое задавальненне?

Менавіта пра гэта ішла гаворка на сустрэчах Кубілюса з беларускімі кіраўнікамі. «Беларусь праяўляе вялікую зацікаўленасць у развіцці новых праектаў, якія дапамаглі б ёй самастойна, незалежна ад Расеі забяспечыць сябе газам ці нафтай. Мы, з'яўляючыся суседняй дзяржавай, маглі б дапамагчы ў вырашэнні гэтых праблемаў», - цытуе словы Кубілюса інтэрнэт-партал Delfi.

«Беларусь выказала жаданне ўдзельнічаць у будаўніцтве тэрмінала звадкаванага газу, які забяспечваў бы і яе патрэбы. Беларусаў таксама цікавіць і транзіт нафты праз Klaipėdos naftа. Па словах Кубілюса, гэта камерцыйнае пытанне, якое павінны ўзгадніць абодва бакі», - адзначае Delfi.

«Я ведаю, што яны абмяркоўваюць, і веру, што, прынамсі, для пробных партыяў будуць дадзеныя магчымасці, а далей ужо сама эканоміка павінна сказаць, ці выгодна беларусам везці нафту праз наш порт і ці выгодна нам шукаць выгаду і прыбытак у такім праекце», - сказаў Кубілюс.

Калі гаворка ідзе пра нафту, маральныя ацэнкі чамусьці часцяком адразу знікаюць. Такая метамарфоза адбылася ў дачыненні да Лукашэнкі, якога зараз ужо ніхто ў Літве (прынамсі, на афіцыйным узроўні) дыктатарам не называе, адзначае «Комсомольская правда».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках