20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турме адмовіліся лячыць палітвязня Аўтуховіча

9

Адвакат Павал Сапелка паведаміў, што з-за турэмнай адміністрацыі сарвалася яшчэ адна спроба вылечыць зубы Мікалая Аўтуховіча.

«Раней была дасягнутая дамоўленасць, што Аўтуховіча прывязуць на лячэнне. Раней я запісаў яго на прыём да хірурга-стаматолага ў адну з клінікаў. Але, на жаль, гэтыя дамоўленасці парушылі, і Мікалая не этапіравалі. Далей, як мне падаецца, становіцца праблемным такое лячэнне, бо я не магу зрываць працу медыцынскіх стаматалагічных установаў. Не першы раз ужо я запісваюся на прыёмы ад імя Аўтуховіча, а потым яго не прывозяць на лячэнне, - паведаміў адвакат «Радыё Свабода».

Па словах адваката, Мікалай Аўтуховіч здолеў перадаць кароткія звесткі пра сябе з каранціну Івацэвіцкай калоніі № 5:

«Дайшла інфармацыя, што з ім усё нармальна, чакае нашай сустрэчы для працы па яго далейшай абароне».

Былы вайсковец з Ваўкавыску Уладзімер Асіпенка, які быў асуджаны па адной справе з Мікалаем Аўтуховічам, яшчэ не вызваліўся. Вязень падпадае пад амністыю і разлічвае выйсці на волю да канца жніўня. Дачка Людміла Асіпенка кажа, што апошнія тры тыдні тата дамоў не піша. Ад адваката Людміла ведае, што падрыхтоўка дакументаў на амністыю для Уладзімера Асіпенкі працягваецца:

«Яны чакалі адказу на запыты па пазовах з судоў. На 20 ліпеня не было яшчэ адказаў. Магчыма, зараз сітуацыя змянілася, нейкія камісіі, магчыма, засядаюць. Але дакладна не вядома, а тата не тэлефануе і не піша. Мы хваляваліся, я тэлефанавала ў калонію. Там сказалі, што па тэлефоне даведак не даюць, але калі б было што дрэннае, дык ужо б паведамілі. Відаць, проста стаміўся ад чакання».

Вязень Бабруйскай калоніі, прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка, паводле звестак яго бацькі Валерыя Бандарэнкі, пасля галадоўкі ў ліпені набраў былую вагу, адчувае сябе лепей. У змаганні Бандарэнкі за вызваленне такая навіна: суддзі Менскага гарадзкога суда, дзе разглядалася скарга Бандарэнкі, запатрабавалі для новага вывучэння яго справу:

«Па нагляднай скарзе, якую падаваў Андрэй з адвакатам, яны чамусьці не прынялі рашэння, хаця мусілі гэта зрабіць яшчэ два тыдні таму, а запыталі зноў справу. Магчыма, для разгляду. Вось усё, што ведаю».

Працу ў Бабруйскай калоніі Андрэй Бандарэнка не атрымаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках